Маштабы марскога пірацтва ў сьвеце зьнізіліся летась трэці год запар, у асноўным за кошт зьніжэньня самалійскіх пірацкіх нападаў.
Паводле Міжнароднага марскога бюро (ММБ), колькасьць пірацкіх нападаў зьменела да самага нізкага ўзроўню за апошнія шэсьць гадоў.
У ММБ падлічылі, што ў 2013 годзе здарыліся 264 пірацкія напады, тады як у 2012 – 297, а ў 2011 – 439.
У мінулым годзе піраты захапілі 12 караблёў, узялі ў закладнікі больш за 300 чалавек і забілі адну асобу.
Тым ня менш, каля ўзьбярэжжа Самалі і ў Адэнскай затоцы было адзначана толькі 15 нападаў. Гэта значнае зьніжэньне ў параўнаньні з 75 інцыдэнтамі ў 2012 годзе і 237 у 2011.
Абмежаваньне самалійскіх пірацкіх нападаў стала магчымым, дзякуючы міжнародным вайскова-марскім патрулям на тамтэйшых водах і ўвядзеньню ўзброенай аховы на караблях.