Мэмуары — нячастая рэч у беларускай літаратуры. Лепей не пісаць было пра жыцьцё пры Сталіне ды іншых «правадырах», лепей сьцерагчыся было сваіх думак, ня кажучы — выказваньняў пра літаратуру: лёгка можна было памыліцца зь межамі сацрэалізму і напісаць крамолу.
Уладзімір Някляеў у лепшых умовах: многае памянялася. Можна пра літаратуру пісаць разьняволена, пра жыцьцё. Але што да палітыкі — па-ранейшаму ў Беларусі «клімат халодны». Пісьменьніка і гэта не палохае, бо прайшоў «брамы пекла» беларускага — «амэрыканку».
Кнігу Уладзіміра Някляева «Знакі прыпынку» я атрымаў у дарунак ад аднаго з выдаўцоў Марыны Шыбко, жонкі Аляксандра Фядуты. Гэта было ў Варшаве на кірмашы гістарычнай літаратуры, у рамках якога другі раз праходзіў салён беларускай кнігі. Выйшла, што Фядута выпусьціў мэмуары лідэра кампаніі «Гавары праўду», пасьля чаго пакідае яе.
Першае пытаньне: каму можа быць цікавай мэмуарная кніга беларускага пісьменьніка і таксама палітыка? Канечне, беларускаму чытачу. Што да замежных (каб быў пераклад), я маю на ўвазе чытачоў удумлівых, ім бадай перш будзе зразумелым тое, што аўтар піша пра жыцьцё і літаратуру. Проста цікаўнага маглі б прыцягнуць эпізоды палітычнага жыцьця, але яго падрабязнасьці, малавядомыя для замежніка, маглі б у пэўным сэнсе перашкодзіць, бо замежнікі ня вельмі любяць ламаць галаву над «местачковымі навінамі» малаважнай краіны. Аднак для іх у кнізеі — падрабязныя камэнтары да тэксту, падрыхтаваныя Сяргеем Шапранам.
«Знакі прыпынку» цягам напісаньня друкаваліся: у «Нашай Ніве», у «Дзеяслове», нешта было таксама на Радыё Свабода. Многія часткі мне знаёмыя, але вось яны сукупна, у кнізе: жыцьцёвы шлях Уладзіміра Някляева пад адной вокладкай. Удачлівага паэта, якому даверана прачытаць уласны верш на галоўным форуме СССР — партыйным зьезьдзе ў крамлёўскім палацы, пазьней кіраўніка Саюзу пісьменьнікаў, затым часовага эмігранта, які пры канцы трапляе ў жахлівую мясарубку ў час прэзыдэнцкіх выбараў, апынаецца ў турме КДБ.
«Калі ў грамадзтве ёсьць супрацьстаяньне мастака і ўлады, значыць, грамадзтва не свабоднае. Таму што свабодзе мастак не замінае. Свабода з мастаком не змагаецца» — піша аўтар. Пераканаўча. Што рабіць? «Усьміхайся! Гэта раздражняе». Праўда, у самога Някляева ўсьмешка не заўсёды атрымліваецца. Ён расказвае, як Аляксандар Кішчанка, «бліскучы мастак», пытаўся ў паэта — ці здагадваецца, каго ён на сваім «габэлене веку» зробіць суседам самога Бога? Аказалася — Лукашэнку: «Побач з Госпадам. Нават трошкі вышэй». Аўтару не да сьмеху, ён са скрухай і непаразуменьнем падсумоўвае: «І гэта зрабіў сапраўдны мастак».
Чаму вылучаўся сярод вышэйшых членаў КПСС Машэраў? Таму што «выглядаў па-чалавечы». Але калі Янка Брыль, Іван Мележ, Пімен Панчанка напісалі ў ЦК КПБ, што ў Менску столькі друкуецца кніг на расейскай мове, што на беларускую літаратуру паперы не застаецца, і што асабліва «Маладую гвардыю» тыражуюць, рэакцыя Машэрава была: «Да как они посмели?! Ишь, на что замахнулись! На наше Евангелие!..»
«Калі нехта і мог выйграць у Лукашэнкі першыя прэзыдэнцкія выбары — дык гэта Генадзь Карпенка. Таму да другіх прэзыдэнцкіх выбараў ён не дажыў» — піша Уладзімір Някляеў. Але чалавек быў небаявы, а таксама меў слабасьць — «сібарыцтва» і «амаль клясычна беларускі, а значыць, ня надта рашучы і недастаткова амбіцыйны характар». Праз гэта, як можа зрабіць выснову сам чытач, шанцы Карпенкі, аднак, істотна падалі (хаця яго сапраўды лічылі моцным канкурэнтам астатнія, бо не дапусьцілі на выбары), бо Някляеў піша далей, што палітыка «ня мае маралі, а толькі вынік». Другое: «Карпенка казаў, што любімы ягоны занятак у Вярхоўным Савеце — гульня «Шушу ганяць». Пляжыць Шушкевіча. «Шушу ганяць» любілі і Булахаў з Ганчаром. Праз гэтую гульню нікому не вядомы дырэктар саўгаса Лукашэнка стаў знаным палітыкам, а потым і прэзыдэнтам. Праз гэтую гульню Карпенкі, Ганчара і Булахава проста ня стала. Але ж пагулялі. «Шушу паганялі».
Уладзімір Някляеў піша пра свае спатканьні з Васілём Быкавым, які сьцьвярджаў, што «Беларусь мела ня тое што гістарычны шанец, а прапанову гісторыі стаць эўрапейскай краінай, і прапанову не скарыстала, шанец незваротна страціла. Незваротна, бо двойчы да прапановаў сваіх гісторыя не вяртаецца...» Ня Бог, а — гісторыя. Толькі аднойчы Быкаў у размове ўспомніў пра Бога. Някляеў падсумоўвае: «І ў быкаўскай прозе, між іншым, Бога не знайсьці — усё вызначаюць чалавечыя, фізычныя і псыхічныя, сілы. Разам зь якімі ці супраць якіх — сілы прыроды. Вятры, сьцюжы, навальніцы... А Бога няма».
Калі памёр Васіль Быкаў, Уладзімір Някляеў напісаў для «Народнай волі» «нешта накшталт нэкралёгу», у якім былі такія словы: «Дзесяць мільёнаў не вінаватых у тым, што жывуць у айчыне без Айчыны, на таямнічай зямлі з цьмянай, нібыта чужой, гісторыяй і замглёнай, нібыта не сваёй, будучыняй. Але былі і ёсьць людзі, якія жылі і паміралі, адчуваючы сябе ў тым вінаватымі. За сябе і за ўсіх. Бо жылі, каб жыла Айчына, былі, каб была будучыня».
І яшчэ адна выснова: «У адчуваньнях страт нацыя яднаецца, мацуе і гартуе дух. Каб нешта страціць — трэба нешта мець. У адчуваньні страт нацыя самаствараецца».
Ну, і як жа ў мэмуарах літаратара без уласных кніг? Уладзімір Някляеў распавядае, як у цяжкія хвіліны ў Варшаве ў кватэрцы студэнцкіх яшчэ сяброў знаходзіць толькі адзіную беларускую кнігу, гэта яго «Выбранае», з подпісам. Пачынае перачытваць, але гэта не дапамагае. Ён закопвае кнігу ў варшаўскай зямлі — «непадалёк ад беларускай амбасады»: «Мне захацелася пахаваць мінулае — гэтак я ў ім усё ўзьненавідзеў!.. Нічога і нікога пахаваць я ня здолеў. Усё і ўсе ўва мне. Як тая, якую не перапісаць, закапаная кніга».