Стваральніца кампаніі «Наш Дом» распавяла, чаму яна нараджала ва Ўкраіне і чаму вярнулася з-за мяжы ў родны Віцебск, якія надзеі ўскладае на свайго сына, а таксама пра іншыя верагодныя жыцьцёвыя пэрспэктывы — пра ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і жаданьне мець яшчэ не адно дзіця.
Вольга Карач зь сям’ёй ужо тыдзень як вярнулася ў Беларусь з Украіны, дзе нарадзіўся Сьвятаслаў Карач-Баршчэўскі — так, пад падвойным прозьвішчам, малога запісалі ў пасьведчаньні аб нараджэньні.
Сьвятаслаў нарадзіўся на два месяцы раней за належны тэрмін, і ніхто не чакаў, што гэта здарыцца ва Ўкраіне, распавяла Вольга Карач:
«Я ніколі не лічыла, што цяжарнасьць — гэта хвароба, а цяжарная жанчына — кволая і бездапаможная істота, якая павінна толькі берагчы сябе і сядзець дома. Таму мы вырашылі паехаць на Эўрамайдан у Кіеў. А ўжо адтуль праехацца па іншых украінскіх гарадах, паглядзець, які там жывецца людзям. У Харкаве ў мяне былі асабістыя пляны — пракансультавацца наконт маёй хранічнай хваробы (у Вольгі Карач хвароба Бехцерава. — РС). Там ёсьць адмысловая клініка, мне прызначылі лячэньне. І тут я адчула, што са мной нешта ня тое. Аказалася, я ўжо нараджаю (сьмяецца). Хоць сына мы чакалі толькі ў студзені-лютым гэтага, 2014 году. Знаходжаньне ў радзільным доме было платным — бо я не грамадзянка Ўкраіны. Але гэта быў звычайны раддом, ніякі не элітны».
Пра тое, як праходзілі роды, Вольга расказвае мала. Гаворыць, што гэта працэс інтымны і што нават муж, насуперак модным сучасным звычаям, пры гэтым не прысутнічаў. Кажа, што сынок нарадзіўся вагой каля 3 кіляграмаў, рост — 52 см. Але паколькі быў народжаны сямімесячным, яго яшчэ колькі часу трымалі пад наглядам лекараў. А яе саму ўжо выпісалі:
«У Харкаве мы наймалі кватэру. Там усе і жылі: я, мой муж і мае бацькі. Я адразу ж патэлефанавала ў Віцебск, і да нас прыехалі мае мама з татам. Я не чакала, што будзе так цяжка: недзе чытала ці чула, што нараджэньне дзіцяці дае прыліў энэргіі. А ў мяне не было ніякіх сілаў, я хадзіла напаўжывая. Можа, гэта было ўзьдзеяньне лекаў ад маёй хваробы Бехцерава — яны дужа моцныя. Таму грудзьмі дзіця я не карміла, адразу перайшлі на штучныя сумесі. Потым сына выпісалі таксама і сказалі, што мы ўжо можам ехаць дахаты. Але мне было страшна: такі маленькі, такая доўгая дарога. І мы чакалі яшчэ пару тыдняў, каб ён падгадаваўся. Потым ехалі ў Віцебск амаль чацьвёра сутак — зь перапынкамі, каб малы ня так стамляўся».
Усе рэчы для малога таксама куплялі на Ўкраіне, кажа Вольга. Па-першае, там таньней. Па-другое, набыць нешта ў Вільні, дзе сям’я жыла дагэтуль, ужо не было магчымасьці: у беларускай амбасадзе малому выпісалі часовы пашпарт, па якім можна праехаць толькі аднойчы і ў адным кірунку — з Украіны ў Беларусь, на месца жыхарства бацькоў.
«Мы прыехалі ў Віцебск назаўсёды. Вядома, мы не зьбіраемся тут сядзець увесь час — у мяне заплянавана шмат паездак, сустрэч... Але за мяжу, каб жыць там, пакуль не зьбіраемся. Зараз афармляем усе дакумэнты: на прапіску, на дэкрэтны адпачынак. Сына тым часам глядзяць мае бацькі. Я проста не ўяўляю, як абыходзяцца з малымі адзінокія маці або сем’і, дзе ў бацькоў няма нікога, хто б дапамог! На мяне й так звалілася бездань новай інфармацыі, бо я не ўяўляла нават, як мяняюць пампэрс дзіцёнку. Давялося і гэтаму вучыцца. Так што цяпер я займаюся тым, чым ніколі раней у жыцьці не займалася, для мяне ўсё гэта новае».
Вольга трымае сына на руках вельмі асьцярожна і беражна. Больш спрактыкаваныя бабуля зь дзядулем — у Вользіных бацькоў гэта ўжо другі ўнук. Яны кормяць малога з бутэлечкі, купаюць... Бабуля называе яго «мой прынц». Вольга і яе муж Алег клічуць сына Сьвяткам:
«Дома ён Сьвятка. А назвалі яго Сьвятаславам у гонар князя, сына княгіні Вольгі, што княжыла на Ўкраіне. Увогуле ж я вельмі хацела дзяўчынку. І нават расстроілася крыху, калі лекары сказалі, што будзе хлопчык. Затое вельмі задаволены тата Алег. Дарэчы, Сьвятка да яго і падобны найбольш: нарадзіўся смуглявенькі, у яго бацькавы крыху раскосыя вочы... Лекары нават сьмяяліся, паглядзеўшы на мяне, бляндынку: „А пакажыце нам бацьку“. Ну, а што не нарадзілася дзяўчынка — дык я ня супраць мець яшчэ дзяцей. Тым больш што ёсьць каму дапамагчы: у нас два дзядулі і чатыры бабулі, калі лічыць маіх цётак. Раптам трэба будзе кудысь паехаць ці пайсьці — заўжды паглядзяць».
Пытаньне, як ёй удавалася так прыхоўваць цяжарнасьць, што яе шмат хто нават не заўважыў, выклікае ў Вольгі сьмех:
«Ну, гэта іхнія праблемы, калі не заўважалі! Я нічога не хавала, але ж і не крычала на кожным кроку, што чакаю дзіцяці, старалася, каб жывот ня кідаўся ў вочы на здымках падчас маіх фатасэсіяў. Зноў-такі: можа, нехта чакаў, што я буду вохкаць і скардзіцца. А я вяла звыклы лад жыцьця, шмат падарожнічала, можа, хіба крыху менш праводзіла сустрэчаў. Зрэшты, многія ад мяне проста не чакалі, што я захачу мець дзіця. Нехта, можа, лічыць, што я мушу займацца выключна палітыкай. Я ж фэміністка, і шмат хто з маіх сябровак сьвядома адмаўляецца заводзіць дзяцей... Але я не лічу, што дзіцё — гэта вялікая перашкода, калі жанчына займаецца палітыкай. Зноў-такі — калі ёсьць каму дапамагчы. Мне тут пашанцавала».
Тым ня менш пра анансаваны раней свой удзел у будучай прэзыдэнцкай кампаніі Вольга Карач гаворыць ня дужа ўпэўнена. Кажа, што трэба пераканацца, што яе падтрымаюць людзі, што да вылучэньня на кандыдата ў прэзыдэнты трэба шмат зрабіць. Гэтым яна і мяркуе займацца тут, у Віцебску. А таксама — выхаваньнем сына, якому ўсяго паўтара месяца:
«Я ня думаю пра тое, што ён абавязкова павінен стаць кімсьці выбітным — ці то музыкам, ці то спартоўцам, ці то палітыкам. Як ні банальна, я ўскладаю на яго толькі адну надзею — што ён стане годным чалавекам. Затое дакладна магу сказаць, кім ён ніколі ня стане! Ён ня стане прэзыдэнтам Беларусі (сьмяецца). Проста ня зможа — бо нарадзіўся ва Ўкраіне, і хоць у яго беларускае грамадзянства, паводле нашых законаў прэзыдэнт абавязкова павінен быць ураджэнцам Беларусі. А вось стаць прэзыдэнтам Украіны ён можа».
«Маёй цяжарнасьці не заўважалі, бо ад мяне гэтага шмат хто не чакаў»

«Я вярнулася ў Віцебск. Каб тут працаваць і гадаваць сына»

«Мой сын ніколі ня будзе прэзыдэнтам Беларусі»