Зьявіўся сайт зь імёнамі магчымых кандыдатаў на мясцовыя выбары

www.pravovybora.by

У інтэрнэце зьявіўся сайт кампаніі «Права выбару» па адрасе www.pravovybora.by. «Надышоў час вярнуць значнасць выбарам у мясцовыя органы ўлады» — гаворыцца ў іх пасланьні.
На сайце сабраная інфармацыя пра арганізацыі, партыі і будучых кандыдатаў, якія плянуюць браць удзел у кампаніі.

Пра свой удзел у кампаніі заявілі Партыя БНФ, БСДП, «Гавары праўду», «Рух за Свабоду», БХД і Беларуская партыя «Зялёныя».
На сайце гаворыцца: «Падчас гэтых выбараў мы абіраем людзей, якія будуць прадстаўляць нашыя інтарэчы ў мясцовых органах улады. Гэтым людзям мы давяраем кантраляваць бюджэт раёна, працу камунальных службаў, адстойваць нашае з вамі права на камфортныя умовы жыцця».
Акрамя гэтага на сайце можна знайсьці карысную інфармацыю, парады і заканадаўчыя акты на тэму мясцовых выбараў для ўдзельнікаў і назіральнікаў.
Сайт існуе ў дзьвюх вэрсіях — па-беларуску і па-расейску.