14 студзеня Савецкі суд Менску разглядаў адміністрацыйную справу супраць старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі за парушэньне парадку правядзеньня масавых акцый. Яго пакаралі штрафам 5 млн 850 тыс.
Анатоль Лябедзька заявіў перад пачаткам працэсу, што будзе абараняць сябе сам, ад паслуг адваката ён адмовіўся. Ён заявіў адвод судзьдзі Палулеху — на той падставе, што ў Беларусі няма незалежнага правасудзьдзя. Лябедзька выступаў па-беларуску, судзьдзя — па-расейску. Заля запоўненая прыхільнікамі Лябедзькі і міліцыянтамі.
Лябедзька запатрабаваў, каб у пратаколе суду было зафіксавана, як яго затрымлівалі. Ён распавёў, што 12 студзеня ў 10.30 ён выйшаў з дому, зьбіраўся ехаць на мерапрыемства і збор подпісаў. 7 асобаў у цывільным яго чакалі, выскачылі з розных бакоў, не назваліся. Схапілі яго за рукі і цела ды пацягнулі да мікрааўтобуса:
«„Бандзюганы“ пачалі мяне біць. Даставілі ў Савецкі РУУС. Пасьля перавялі ў апорны пункт у завулку Якуба Коласа. Толькі празь 2 гадзіны пачалі нейкія працэсуальныя дзеяньні. Пасьля 17 гадзіны, калі прыехалі мае родныя, іх падманулі, а мяне вывезьлі за межы гораду па кальцавой. Вось той чалавек, які не хацеў зьняць шапку, ён быў за стырном. Потым мяне завезьлі ў крэматорый. Гналі з хуткасьцю 140 км і не рэагавалі. А толькі потым мяне завезьлі дахаты».
Сьведка Цімур Кісель — начальнік апорнага пункту ў завулку Якуба Коласа — даў паказаньні, што подпісы зьбіралі Лябедзька і Карняенка. Чаму Карняенка не прыцягваецца па справы, сьведка не патлумачыў. Паводле міліцыянта, Лябедзьку затрымалі пазьней, каб не на вачах журналістаў. Паказаньні Кісяля былі супярэчлівыя і недакладныя.
Анатоль Лябедзька ў апошнім слове падкрэсьліў, што рапарт і пратакол адносна яго хлусьлівыя «ад пачатку да канца». Суд прызнаў Лябедзьку вінаватым і прыняў рашэньне спагнаць штраф у памеры амаль 600 даляраў.
Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў Радыё Свабода пастанову судзьдзі:
«Праблема не ў прысудзе, а ў тым, што няма незалежнага суду. Гэта вельмі жахліва, бо гэты молах і далей будзе ламаць лёсы, выносіць незаконныя прысуды. Калі ўсё відавочна, ўсё за цябе, а ты ўсё роўна будзеш вінаваты. Таму і трэба змагацца, каб вярнуць хоць нешта падобнае на суд. Бо такі стан правасудзьдзя — нацыянальная трагедыя, вось мая галоўная выснова. Сёньня тут хапала матэрыялу для тых, хто піша для цырка, хто піша раманы, але з пункту гледжаньня простага чалавека-грамадзяніна, тое, што тут адбывалася — гэта катастрофа, жах».
ЧЫТАЙЦЕ ЖЫВЫ БЛОГ >>
Анатоль Лябедзька заявіў перад пачаткам працэсу, што будзе абараняць сябе сам, ад паслуг адваката ён адмовіўся. Ён заявіў адвод судзьдзі Палулеху — на той падставе, што ў Беларусі няма незалежнага правасудзьдзя. Лябедзька выступаў па-беларуску, судзьдзя — па-расейску. Заля запоўненая прыхільнікамі Лябедзькі і міліцыянтамі.
Лябедзька запатрабаваў, каб у пратаколе суду было зафіксавана, як яго затрымлівалі. Ён распавёў, што 12 студзеня ў 10.30 ён выйшаў з дому, зьбіраўся ехаць на мерапрыемства і збор подпісаў. 7 асобаў у цывільным яго чакалі, выскачылі з розных бакоў, не назваліся. Схапілі яго за рукі і цела ды пацягнулі да мікрааўтобуса:
«„Бандзюганы“ пачалі мяне біць. Даставілі ў Савецкі РУУС. Пасьля перавялі ў апорны пункт у завулку Якуба Коласа. Толькі празь 2 гадзіны пачалі нейкія працэсуальныя дзеяньні. Пасьля 17 гадзіны, калі прыехалі мае родныя, іх падманулі, а мяне вывезьлі за межы гораду па кальцавой. Вось той чалавек, які не хацеў зьняць шапку, ён быў за стырном. Потым мяне завезьлі ў крэматорый. Гналі з хуткасьцю 140 км і не рэагавалі. А толькі потым мяне завезьлі дахаты».
Сьведка Цімур Кісель — начальнік апорнага пункту ў завулку Якуба Коласа — даў паказаньні, што подпісы зьбіралі Лябедзька і Карняенка. Чаму Карняенка не прыцягваецца па справы, сьведка не патлумачыў. Паводле міліцыянта, Лябедзьку затрымалі пазьней, каб не на вачах журналістаў. Паказаньні Кісяля былі супярэчлівыя і недакладныя.
Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў Радыё Свабода пастанову судзьдзі:
«Праблема не ў прысудзе, а ў тым, што няма незалежнага суду. Гэта вельмі жахліва, бо гэты молах і далей будзе ламаць лёсы, выносіць незаконныя прысуды. Калі ўсё відавочна, ўсё за цябе, а ты ўсё роўна будзеш вінаваты. Таму і трэба змагацца, каб вярнуць хоць нешта падобнае на суд. Бо такі стан правасудзьдзя — нацыянальная трагедыя, вось мая галоўная выснова. Сёньня тут хапала матэрыялу для тых, хто піша для цырка, хто піша раманы, але з пункту гледжаньня простага чалавека-грамадзяніна, тое, што тут адбывалася — гэта катастрофа, жах».
Your browser doesn’t support HTML5