Трое гомельскіх апазыцыянэраў спаборнічаюць за адно месца ў Палаце

Андрусь Цянюта

Маладафронтавец Андрусь Цянюта, актывістка руху «За свабоду» Галіна Краўчанка, прадпрымальнік, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Няпомняшчых ужо заявілі аб сваім жаданьні балятавацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 36. Выбары дэпутата тут пройдуць адначасова з выбарамі ў мясцовыя саветы, 23 сакавіка 2014 году.

Гомельская-Навабеліцкая акруга — адзіная са 110, дзе парлямэнцкае месца дагэтуль застаецца свабодным. Падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2012 годзе тут былі зарэгістраваныя два кандыдаты — тагачасны памочнік прэзыдэнта па Гомельскай вобласьці Ігар Пракапенка і вылучэнец Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Мельнікаў. Аднак літаральна за 10 дзён да пачатку галасаваньня Ігар Пракапенка нечакана зьняўся з выбарчай гонкі. У кулюарах тады можна было пачуць такую вэрсію гэтага ўчынку — Пракапенка «праспаў» шмат злоўжываньняў гомельскага кіраўніцтва, у прыватнасьці тагачаснага старшыні гарвыканкаму Віктара Піліпца, супраць якога і яшчэ чатырох чыноўнікаў пасьля завялі рэзанансную судовую справу.

У выніку ў бюлетэнях засталося толькі адно прозьвішча — Сяргея Мельнікава. І хоць яўку выбарцаў паказалі ў межах 70%, але вылучэнец ЛДПБ, паводле афіцыйных зьвестак, не набраў на сваю карысьць больш паловы галасоў удзельнікаў галасаваньня.

Заява Андруся Цянюты аб намеры балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ужо зарэгістраваная пад нумарам 1 акруговай выбарчай камісіяй.
«Гэта будзе свайго кшталту паказальная кампанія, бо Галіна ўжо даволі працяглы час працуе з насельніцтвам дадзенай акругі. Яна мае там вядомасьць і падтрымку».

Як паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту», ягоная ініцыятыўная група складаецца з 11 чалавек, ў яе ўваходзяць ня толькi сябры арганiзацыi, але i проста неабыякавыя людзi. Фiнансаваньне выбарчай кампанii будзе адбывацца цалкам на ўласныя сродкi Андруся.

Першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч сказаў, што кандыдатуру Галіны Краўчанкі падтрымала мясцовая дэмакратычная кааліцыя, у якую ўваходзяць «Гавары праўду», партыя БНФ, шэраг буйных грамадзкіх аб’яднаньняў:

«Гэта будзе свайго кшталту паказальная кампанія, бо Галіна ўжо даволі працяглы час працуе з насельніцтвам дадзенай акругі. Яна мае там вядомасьць і падтрымку».

«Для Ўладзімера Няпомняшчых гэта будзе другая спроба стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў», — кажа намесьнік старшыні АГП Васіль Палякоў. Яго падтрымае ня толькі наша партыя, але і іншыя дэмакратычныя сілы, якія ўваходзяць у выбарчую кааліцыю «Талака».