Напярэдадні 2014 года «Газэту Слонімскую» за амаль 17 гадоў яе існаваньня чацьверты раз пазбавілі памяшканьня.
З 2006 года з рэдакцыяй адмаўляюцца заключаць дамовы дзяржаўныя прадпрыемствы «Белпошта» і «Белсаюздрук» для ўнясеньня ў падпісны каталёг і для продажу выданьня ў шапіках. Аб тым, як існуе адзіная незалежная на Гарадзеншчыне грамадзка-палітычная газэта, наш карэспандэнт Міхал Карневіч гутарыць з рэдактарам выданьня Віктарам Валадашчуком.
Карэспандэнт: «Як вам патлумачылі прычыны высяленьня рэдакцыі з памяшканьня?»
Валадашчук: «Як звычайна, у нас не было ніякіх праблемаў з арэндадаўцам, але раптоўна прыносяць паперку паводле якой мы павінны пакінуць памяшканьне. Прычыны, думаю, як звычайна, надуманыя, арэндадаўца апусьціў галаву, а мы ў чарговы раз вымушаны шукаць новае месца. Знайшлі пакойчык у прыватнага гаспадара і працягваем працаваць. Цікава, што днямі мне ўжо тэлефанавалі з райвыканкама і цікавіліся, дзе знаходзіцца наша рэклямная служба і ці заключылі мы дамову на арэнду. Сам думаю — што б гэта азначала?»
Карэспандэнт: «Некалькі гадоў таму вы набылі прыватны будынак для рэдакцыі. Чаму не атрымліваецца разьмясьціцца ў ім?»
Валадашчук: «Мы ўжо даўно прывялі яго ў належны стан, але некалькі гадоў ня можам вывесьці з жыльлёвага фонду — не дазваляюць. Адна з прычын, да прыкладу, асобна пабудаваны гараж павінен стаяць не за сем мэтраў ад хаты, дзе плянуецца разьмясьціць рэдакцыю, а за 10. Я нават размаўляў на гэты конт з былым старшынём аблвыканкама Шапірам, але ён таксама сказаў: «Пакуль не».
Карэспандэнт: «Што новага ў вашых перамовах з кіраўніцтвам «Белпошты» і «Белсаюздруку»?
Валадашчук: «Мы лістуемся зь імі пастаянна, праўда, штогод прыходзяць адны і тыя ж адказы: немэтазгодна. Апошнім часам ім пішуць чытачы, зьбіраюць подпісы, спрабуюць нават наладзіць пікеты з патрабаваньнем уключыць газэты ў каталёг, але адказ той самы: немэтазгодна. Чытачамі было пададзена 10 заявак на правядзеньне пікетаў з гэтае нагоды, але ніводзін улады не дазволілі правесьці».
Карэспандэнт: «Як вы даходзіце да чытача?»
Валадашчук: «У нас працуюць 10 распаўсюднікаў і 5 паштальёнаў. Падпіска праводзіцца альбо ў рэдакцыі, альбо людзі ходзяць па хатах, падпісваюць, а потым адсылаюць газэты ў бандэролях, альбо іх разносяць нашы паштальёны. Наклад газэты складае цяпер 5 тысяч асобнікаў».
Карэспандэнт: «З чым можна параўнаць сёньня працу незалежнага журналіста ў раённым гарадку?»
Валадашчук: «Інфармацыі ў афіцыйных структурах ніхто не дае, проста пасылаюць... Альбо ў лепшым выпадку кажуць, што ў нас ёсьць свая афіцыйная газэта. Кантактаў з уладай няма ніякіх. Я нават ведаю, што ціснулі на нашых журналістаў, каб не працавалі ў „Газэце Слонімскай“, а таксама на іх сем’і. Былі і такія выпадкі, людзі распавядалі».
Карэспандэнт: «Рэдакцыі не ўдаецца наладзіць адносіны з уладамі, а якая сувязь у вас з чытачом?»
Валадашчук: «Мы ўвесь час пішам пра нашага чытача і яго жыцьцё, пра чалавека, які жыве на Слонімшчыне. Мы друкуем лісты з праблемамі і клопатамі, каб чалавек таксама адчуваў, што мы яго ня кідаем і ён не адзін. Самае дзіўнае, што нашы публікацыі часта вырашаюць людзкія праблемы. А цікавіць людзей зараз найболей жыльлё, мэдыцынскія праблемы, цэны, заробкі і асабліва непавага да чалавека і ягонай маленькай праблемы з боку ўладаў».