Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа—Радыё Свабода Кевін Клоўз заявіў, што ўлады Расеі адмовілі ў візе Дэвіду Сатэру, вядомаму амэрыканскаму журналісту і дарадцу радыё.
Як гаворыцца ў заяве, амбасада ЗША ў Маскве атрымала паведамленьне аб такім кроку і падала афіцыйны дыпляматычны пратэст Міністэрству замежных спраў Расеі.
Паводле спадара Клоўза, амбасада дамагалася ад МЗС Расеі тлумачэньняў, але безвынікова.
Як паведаміў сам Сатэр, яму яшчэ ў сьнежні мінулага года паведамілі, што ягоная просьба аб візе задаволеная, і МЗС Расеі прысвоіў ягонаму хадайніцтву афіцыйны нумар, які ён меў прад’явіць у расейскай амбасадзе ва Ўкраіне. Але паводле словаў журналіста, у амбасадзе Расеі ў Кіеве яму заявілі, што ягоная прысутнасьць у Расеі непажаданая, таму яго прашэньне аб візе адхіленае.
Дэвід Сатэр ужо працаваў у Расеі ў якасьці дарадцы Радыё Свабодная Эўропа — Радыё Свабода з верасьня мінулага года. Ён таксама піша артыкулы і камэнтары для расейскай службы Радыё Свабода і, акрамя таго, дае інтэрвію і піша аналітычныя артыкулы для іншых сайтаў.