Што з рублямі? Эфір з Аленай Ціхановіч ад 20:00

У сьнежні, паводле Нацбанку, беларусы скупілі больш як мільярд даляраў – чакалі дэвальвацыі пад Новы год. Яе пакуль няма. Ці варта несьці рублі назад у банкі? Бліц-аналіз ад прафэсара Барыса Жалібы.

Да старога Новага году: агляд карпаратыўных календароў, многія зь іх сталі нацыянальнымі.

Забаронены ўезд у Беларусь. Пра свой выпадак раскажа чэская журналістка, былая дысыдэнтка Пэтрушка Шустрава.

Жыцьцё пасьля раку: Анастасія Войтава з Магілёва.

Турэмная літаратура ў эфіры: тыдзень «Няскончанай Адысеі» Алеся Кіркевіча.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.