Былой чэскай дысыдэнтцы Пэтрушцы Шустравай адмовілі ва ўяздной візе ў Беларусь. Яна была запрошаная ў Менск на вечарыну памяці былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.
Спадарыня Шустрава пракамэнтавала ў інтэрвію Свабодзе гэтае рашэньне беларускай амбасады.
Спадарыня Шустрава, як Вы мяркуеце, чаму Вам адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь? Наколькі я ведаю, раней Вас пускалі ў Беларусь.
Шустрава: Я была ў Беларусі два ці тры разы, але ўжо даўно, апошні раз — у 2004 годзе. Цяпер мяне запрасіла недзяржаўная арганізацыя. Я пайшла ў турыстычнае агенцтва, бо ведаю, што беларускія ўлады ня вельмі любяць недзяржаўныя арганізацыі. Я хацела прыехаць у Менск на 2 дні, як турыстка. Мне сказалі, што трэба замовіць гатэль, я гэта зрабіла. Але ў пятніцу мне патэлефанавалі з амбасады Беларусі, што мне адмоўлена ў візе і што мне ў пашпарт пастаўленая пячатка, што мне забаронены ўезд у Беларусь.
Чаму? Я ня ведаю. Але я — адзін з нешматлікіх чэскіх журналістаў, якія пішуць пра Беларусь. Я таксама старшыня рады чэскай недзяржаўнай арганізацыі «Грамадзянская Беларусь».
А іншыя прадстаўнікі «Грамадзянскай Беларусі» атрымлівалі адмовы з беларускай амбасады ў апошнія гады?
Наколькі я ведаю, не. Два чальцы нашай рады былі ў Менску. Мяркую, вы разумееце, чаму я не скажу імёны.
І ўсё ж — чаму такое рашэньне прынятае адносна Вас напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі, які неўзабаве пройдзе ў Беларусі? Беларускія ўлады заяўляюць, што на чэмпіянат можна будзе прыехаць нават без візы, дастаткова набыць квіток хаця б на адзін матч. А вось на Вас гасьціннасьць чамусьці не распаўсюдзілася. Чаму адной рукой робіцца адно, а другой — іншае?
Я разумею, што нельга пускаць у краіну ўсялякіх тэрарыстаў. Але ў маім выпадку казаць пра гэта не выпадае. Мне здаецца, што такія адмовы — ціск на апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць. Грамадзянская супольнасьць — гэта не апазыцыя, гэта людзі, якія думаюць інакш. Ім ня хочуць даваць магчымасьці сустракацца зь іх сябрамі з-за мяжы. Спадар Лукашэнка хоча зачыніць сваю краіну. Зь іншага боку, ён любіць хакей, ён хоча, каб на спаборніцтвы прыяжджалі людзі. Гэта цяжка спалучыць, бо калі хочацца зачыніць сваё грамадзтва, то нельга пускаць чужых.
Гэта вельмі падобна на эпоху так званай «нармалізацыі» ў Чэхаславаччыне ў 1968-1989 гадох. Калі ўрад дамагаўся, каб ўсе думалі і гаварылі аднолькава.
Вы правялі аналёгію паміж сучаснай Беларусьсю і ЧССР эпохі «нармалізацыі», якая доўжылася 21 год. Калі працягваць гэтую аналёгію, то які год паміж 1968-м і 1989-м зараз у Беларусі?
Баюся, што Беларусь — толькі напачатку 70-х, калі яшчэ не сфармавалася апазыцыя. Я ведаю, што там ёсьць палітычная апазыцыя. Але яна ня мае аўтарытэту для беларусаў, бо яна няздольная дамовіцца пра аднаго кандыдата. Трэба, каб у грамадзтве было больш людзей з рознымі думкамі. Таму мяне і не пусьцілі ў Беларусь — каб я не магла перадаць свой досьвед маладым людзям.
Мы ўжо гаварылі пра чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусі. Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці выступаюць за міжнародны байкот гэтага чэмпіянату. Як Вы ставіцеся да гэтай ідэі?
Кіраўніцтва міжнародных спартовых арганізацый карумпаванае. Яны гавораць — ня зьмешвайце спорт з палітыкай, але такі чэмпіянат заўсёды падвышае аўтарытэт дзяржавы, ў якой ён адбываецца. Я не змагу туды паехаць, але мяркую, што варта, каб людзі ехалі туды і на трыбуне разгортвалі транспаранты «Freedom for Ales Byalycki» ці кшталту таго, нагадвалі сьвету пра тое, што сьвет мала ведае. Было б добра так скарыстаць гэты чэмпіянат.
Нядаўна прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін вызваліў некалькіх знакавых палітзьняволеных — Міхаіла Хадаркоўскага і ўдзельніц рок-гурту Pussy Riot. Як Вы мяркуеце, чаму Аляксандар Лукашэнка ня робіць такі жэст? Не абрынуўся б ад таго, напэўна, ягоны рэжым.
Пуцін проста разумнейшы за Лукашэнку. Гэта вельмі малая саступка, хаця свабода аднаго чалавека — гэта вельмі важная рэч. Мне здаецца, што калі б спадару Лукашэнку яшчэ на этапе вызначэньня месца правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі сказалі, што ён пройдзе ў Беларусі толькі тады, калі ў краіне ня будзе палітвязьняў, то, я мяркую, ён бы пагадзіўся. Але міжнародныя спартовыя арганізацыі не цікавяцца такімі рэчамі.
***
Пэтрушка Шустрава — знакамітая чэская дысыдэнтка, журналістка, перакладчыца. Калі ёй быў 21 год, яе абвінавацілі ў здрадзе ЧССР за распаўсюд улётак супраць савецкай акупацыі, прысуд — 2 гады зьняволеньня. Пэтрушка Шустрава — ўзначаліла раду чэскай арганізацыі «Грамадзянская Беларусь» пасьля сьмерці яе папярэдняга старшыні Вацлава Гаўла.