«Вораг быў — мы вучыліся на сваёй мове, а прыйшлі „свае“ — і няма сваёй мовы», — Антось Фурс
Іхную юначую падпольную суполку спарадзіла натуральнае жаданьне вучыцца на роднай мове, чаго іх пазбавіла савецкая ўлада. І жорстка расправілася зь непакорнымі маладзёнамі. Але і прайшоўшы пекла сталінскіх гулагаў, яны засталіся вернымі дадзенай амаль 70 гадоў таму прысязе.
Сябра Саюзу беларускіх патрыётаў Антось Фурс — герой чарговага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.
«За польскім часам ніякай Беларусі ў нас не было, нават назову. Мае бацькі тады ніякай палітыкай не цікавіліся, не цікавіліся і тым, хто яны. Проста рабілі на сваім кавалку зямлі. Размаўлялі, канечне, усе па-беларуску. Пасьля сьмерці майго дзеда застаўся ягоны польскі пашпарт, у якім было напісана веравызнаньне праваслаўнае, а «нарадовасьць» — тутэйшы.
Як прыйшлі немцы, то пачалася поўная беларусізацыя. Усе школы былі беларускія — пачатковыя, сэмінарыі, прагімназіі. Я ж таксама прагімназію ў Глыбокім скончыў. Тут ужо мы сталі сьвядомыя беларусы.
Зноў улада зьмянілася, прыйшлі другія «асвабадзіцелі», і амаль усе настаўнікі прыехалі з усходу. Яны ня ведалі беларускай мовы дый не хацелі ведаць. Вораг быў — мы вучыліся на сваёй мове, а прыйшлі «свае» — і няма сваёй мовы. Вось і пачалі мы патроху гаварыць пра гэта, а потым сталі аб’ядноўвацца. Суполка такая ў нас была, якой потым надалі назоў «Саюз беларускіх патрыётаў». Прынялі прысягу 25 сакавіка. Сьпявалі гімн. Спачатку «Адвеку мы спалі і нас разбудзілі», а потым — «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Думалі — скончым пэдвучэльню, нас разашлюць па розных вёсках, трэба будзе вучыць дзяцей па-беларуску абавязкова і самім заўсёды размаўляць
па-беларуску. Вось такія ў нас мэты былі. Мова, сымбалі — вось гэта самае галоўнае было для нас.
Нашы бацькі безьзямельныя былі, і мы павінны былі, па ідэі, любіць савецкую ўладу, а мы — не, не любілі.
Савецкі Саюз такі магутны, а баяўся нас, дзяцей. Чатыром нашым сябрам — двум глыбоцкім і двум пастаўскім — была прысуджана сьмяротная кара. Потым яе замянілі на 25 гадоў зьняволеньня. Я атрымаў 15 гадоў.
Я 9 гадоў прабыў у зьняволеньні. Прыехаў да бацькоў пасьля вызваленьня якраз на сьвята Івана Купалы. Хацеў уладкавацца на працу на будаўніцтве Наваполацку. Спыталіся працоўную кніжку. А якая ў лягеры працоўная кніжка? І не ўзялі.
Увесь час мы жылі несвабодна. Усю нашу інтэлігенцыю былі зьнішчыўшы. А хто замест яе?
Вось цяпер калі што такое здарылася — ня бачна ніводнага такога чалавека, каторы мог бы павесьці наперад. На Майдан хаця б. Няма.
Ніякай сьвядомасьці няма.
Двухмоўе як уводзілі — во калі трэба было на плошчу ісьці! І ўвесь час трэба было ісьці. А так беларусаў хутка ня будзе. Толькі што назву «Беларусь» узялі".

Сталкеры Свабоды