11 студзеня ў сталічным Катэдральным Касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі, што на плошчы Свабоды, адбылося вянчаньня палітыка, былога палітвязьня Паўла Севярынца і Вольгі Шылак.
Павал — праваслаўны, а Вольга з каталіцкай сям’і. Маладыя вырашылі вянчацца ў касьцёле таму, што службы там вядуцца па-беларуску.
Такой колькасьці гасьцей на ўрачыстай цырымоніі вянчаньня ў касьцёле яшчэ ня бачылі, прызнаюцца сьвятары. Павіншаваць Паўла Севярынца і Вольгу Шылак прыйшло каля сотні чалавек. Сябры па «Маладому фронту» Яўген Скочка, Аляксей Шэін, Зьміцер і Наста Дашкевічы, Мікола Дземідзенка, паплечнікі па БХД Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі, палітыкі Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Аляксандар Казулін, літаратары Генадзь Бураўкін, Уладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі, родныя палітвязьняў...
Нявесту Вольгу ў прыгожым белым строі да алтару прывёў бацька, Франц Шылак, Паўла — маці, Тацяна Севярынец.
«Я, Павал, бяру цябе, Вольга, сабе ў жоны, і абяцаю захоўваць табе вернасьць у шчасьці і няшчасьці, у здароўі і ў хваробе, а таксама любіць і шанаваць цябе ва ўсе дні жыцьця майго...»
Абрад вянчаньня зьдзяйсьняў ксёндз Віталь Драздоўскі:
«Што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае. Заключанае вамі сужэнства аўтарытэтам каталіцкага касьцёлу я пацьвярджаю і бласлаўляю... У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа — Амінь».
Павел і Вольга пазнаёміліся пяць гадоў таму. Вольга скончыла філфак БДУ, выкладае беларускую і польскія мовы. У адрозьненьне ад Паўла, яна асоба пакуль не публічная, вельмі сьціплая, кажа сяброўка і сьведка нявесты Вольга Нічыпарук:
«Яна вельмі добры чалавек, яна вельмі любіць Хрыста і Паўла, яна вельмі шчырая, адданая, сапраўдная сябра».
Паплечніца яшчэ па «Маладым фронце» Наста Палажанка — Дашкевіч, якая некалькі месяцаў таму таксама пабралася шлюбам з былым палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам, не хавае эмоцый:
«Здорава! Вельмі рады за іх. Паша для нас — вельмі блізкі чалавек, і мы вельмі рады, што ён знайшоў такую цудоўную дзяўчыну, спадарожніцу жыцьця. Паша шчасьлівы, і я думаю, многія з прысутных тут, гледзячы на яго, натхняцца, можа, прыгадаюць свае сужонскія абавязкі, тыя радасьці, якія ім прыносіла вясельле. І рады за Вольгу, бо пэўныя за Пашу, што ён будзе цудоўнейшым мужам, цудоўнейшым бацькам. Шчасьлівыя! І вельмі хочацца, каб гэта пачуцьцё і ў іх, і ў нас заставалася падолей».
Яўген Скочка разам з Паўлам Севярынцам стаяў ля вытокаў «Маладога Фронту» яшчэ ў 1997-м. Потым ад палітыкі адышоў, ажаніўся, жыве зь сям’ёй у Гомлі, займаецца бізнэсам, але ўсе гэтыя гады застаецца верным сябрам Паўла:
«Нарэшце, дачакаліся. І з радасьцю свае правы на брата і сябра перадаю Вользе. Я насамрэч ня бачыў яго такім шчасьлівым, сьветлым, натхнёным. Жыцьцё такое суровае, складанае, а Паша такі шчасьлівы! Праўда, я такім яго ніколі ня бачыў».
І Яўген Скочка, і яшчэ адзін маладафронтавец Мікола Дземідзенка — людзі сямейныя, Мікола на вянчаньне Паўла і Вольгі прыйшоў з жонкай і маленькім сынам:
«Вельмі рады за Паўла Канстанцінавіча, што ён узмацніў свае тылы, і ўжо можа быць ня толькі паўнавартасным кандыдатам, але і прэзыдэнтам. Хачу пажадаць маладым трываласьці, больш цярпеньня — самае галоўнае. Ну, а тое, што ёсьць, і, безумоўна, дапаможа ім — гэта каханьне, каб яно толькі ўзмацнялася, і ніколі не зьмяншалася».
На вянчаньне Паўла Севярынца і Вольгі Шылак прыйшлі родныя і блізкія тых, хто ўсё яшчэ застаецца за кратамі. Маці палітвязьня Ігара Аліневіча спадарыня Валянціна вельмі ўзрушаная прыгажосьцю і ўрачыстасьцю цырымоніі вянчаньня:
«Я ледзь не расплакалася... Сёньня якраз ад Ігара атрымала ліст, ён даведаўся з газэт, што Павал вянчаецца, піша, што шчыра віншуе. Нейкі проста цуд, проста калядныя цуды і казкі!»
Маці Паўла Севярынца спадарыня Тацяна кажа, што ніколі ня бачыла свайго сына такім шчасьлівым:
«Я ведаю, як зьмяніўся яго настрой, калі ён атрымаў станоўчы адказ „так“. Заўсёды была толькі палітыка, толькі справы. А тут вось гэта пяшчота зьявілася, мяккасьць... Я так рада, што ён знайшоў вось гэта простае чалавечае шчасьце! Будзем з бацькам вельмі чакаць ўнукаў, яшчэ і ад Пашы. Дай Бог ім шчасьця, спадзяюся, ўсё ў іх будзе. Таму што Паша ўмее берагчы, тым больш, доўгі час да гэтага ішоў — з болем сэрца, са сьлязьмі здабылася вось гэтае шчасьце. І дай Бог, каб іхнія дзеткі жылі ўжо ў іншай краіне, пры сапраўднай волі».

Севярынец ажаніўся. Фрагмэнты шлюбнай цырымоніі
Your browser doesn’t support HTML5