Наталка Харытанюк: Мамін брат – са Львова, прысарамаціў мяне...

Наталка Харытанюк

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Мамін брат са Львова, прыехаўшы ў госьці, прысарамаціў мяне, тады яшчэ ліцэістку, за тое, што не размаўляла на роднай мове. Я ўсё ўзважыла і зь лета пасьля дзясятай клясы перайшла на беларускую. Адразу і беспаваротна – і вось ужо 13 гадоў размаўляю толькі на роднай мове.

2. Паўсюль і заўжды. Пераходжу на расейскую, толькі калі мяне пытаюць нешта відавочныя неславяне (кітайскія, арабскія студэнты) на ламанай расейскай.

3. Не наўпрост, канечне, але прывяла мяне да майго мужа. Не перайшоўшы калісьці на мову, я б ніколі не перакрыжавалася зь ім.

4. Няпроста было працаўладкавацца (я выкладчыца ангельскай мовы).

5. Пакуль добрых думак няма. Хіба адно – не апускаць рукі!