Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Анкета «Жывая мова»
1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?
Ужо больш за дваццаць гадоў мы, беларусы, маем сваю незалежную дзяржаву. Але пры гэтым адносіны да мовы тытульнай нацыі — беларускай мовы — у нашай краіне проста ўнікальныя. Беларуская мова ня толькі не зазнае пільнага клопату з боку дзяржавы, але наадварот, у нас усё робіцца для яе выцясьненьня і прыніжэньня. Для гэтага зьмянілі закон аб мовах, правялі рэфэрэндум, каб выціснуць мову з сыстэмы адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, афіцыйнага ўжытку. Ад грамадзян краіны можна пачуць, што няма розьніцы на якой мове гаворыш, абы чалавек быў харошы. Што ж дае беларуская мова тым, хто ёй карыстаецца насуперак пануючай тэндэнцыі?
Трэба адзначыць, што кожная мова — унікальная. Гэта сапраўдны скарб народа, яе носьбіта. У кожнай мове ёсьць шмат такога, што не перакладаецца. І ў гэтым іх, моваў, унікальнасьць і непаўторнасьць. Таму толькі зь беларускай мовай мы не губляем свой унікальны і непаўторны беларускі пагляд на сьвет. Чалавек з чужой мовай, а часам і цэлы народ — як у нас — з чужой мовай жыве нібыта чужым розумам. Значную частку свайго жыцьця я таксама не карысталася беларускай мовай — вырасла ў такім асяродку. Але, калі краіна атрымала незалежнасьць, вырашыла мову вывучыць. Што яна мне дала?
Найперш пачуцьцё самаідэнтыфікацыі. Я зразумела — хто я. І што я — беларуска. І я зараз ужо ня веру, што можна быць шчырым беларусам і пры гэтым ня ведаць мовы. Толькі авалодаўшы мовай па-сапраўднаму, больш глыбока, адчуваеш прыналежнасьць да свайго роду, зямлі, краіны. Мова, нібы чароўная папараць-кветка раскрывае табе Беларусь ва ўсіх яе праявах, адмыкае свае скарбы. Веданьне мовы мяняе жыцьцё, кола знаёмых, інтарэсы, погляды на падзеі сёньняшнія і ў гісторыі. Я стала цікавіцца беларускімі традыцыямі, песьнямі, фальклёрам, літаратурай, гісторыяй.
Зь беларускай мовай я адчуваю сваю эўрапейскасьць. Зь ёй я роўная грамадзянам усіх іншых краін — палякам, чэхам, немцам, французам, расейцам. Безь яе — мы залежныя, падначаленыя, нейкі прыдатак, нейкія «несапраўдныя расейцы». Людзі, якія ня хочуць ведаць сваёй мовы — гэта людзі, якія ня хочуць жыць сваім уласным самастойным жыцьцём, сваім розумам, а аддаюць перавагу утрыманству. Многія беларусы выхаваныя ў савецкай сыстэме адукацыі, лічаць сябе носьбітамі расейскай культуры. Яны часта застаюцца глухімі да ўсяго свайго, беларускага, часам пражыўшы тут усё жыцьцё. Як бы баяцца ведаць, альбо ня хочуць — і пры гэтым губляюць унікальную магчымасьць стаць сапраўднымі дзьвюхмоўнымі.
Наша беларуска-рускае дзьвюхмоўе дае своеасаблівую стэрэаскапічнасьць, якая дазваляе ўбачыць рэчы больш аб’ёмна, з розных бакоў, атрымаць больш поўную, усебаковую інфармацыю пра іх. Трэба яшчэ прыйсьці да разуменьня, што расейская мова ў Беларусі — гэта ўсё ж сурагат, падмена — тое, што ў нас замест Мовы. Гэта зьбеднены, спрошчаны, выхалашчаны варыянт расейскай мовы, бо тут у Беларусі адсутнічаюць прыродныя крыніцы яе сілкаваньня і папаўненьня. Таму для мяне беларуская мова — гэта адыход ад падменаў ды сурагатаў і вяртаньне да свайго, Богам дадзенага, да суладнасьці з гэтай зямлёй, да сувязі зь яе мінулым і будучыняй. Бяз гэтага цяжка знайсьці свой шлях і сапраўдны сэнс свайго жыцьця.