У Менску закончыў сваю працу міжнародны фэстываль хрысьціяскіх фільмаў «Магніфікат». Сёлета ён праходзіў у Чырвоным касьцёле — знакавым месцы ня толькі для каталіцкай грамады, але і для дзеячоў кінамастацтва — у савецкі час там знаходзіўся Дом кіно. Якія адкрыцьці адбыліся на фэстывалі, і чаму Гран-пры ізноў дастаўся не айчынным кінадакумэнталістам? Госьця перадачы — старшыня фэстывальнага журы, галоўная рэдактарка часопіса «Наша вера» Хрысьціна Лялько.
— Спадарыня Хрысьціна, мы з вамі памятаем тыя часы, калі ў зачыненым касьцёле, у Доме кіно, адбываліся паказы фільмаў па запрашальніках. Бэргмана я ўпершыню пабачыў менавіта там. Помніцца атмасфэра ўтульнасьці, якая там панавала. А ці ўтульна там было «Магніфікату»?
— Скажу адразу, што вельмі ўтульна. Фэстываль праходзіў не ў асноўнай зале касьцёлу, дзе адбываюцца імшы, а ў гэтак званай Дольнай, утульнай зале, дзе праходзяць усякія імпрэзы. Дазволю сабе і я адну асабістую згадку амаль трыццацігадовай даўніны. У 1985 годзе рэжысэр Уладзімер Арлоў зьняў па маім апавяданьні «Лёгкі хлеб» аднайменны кароткамэтражны тэлефільм. Прэм’ера яго якраз адбывалася ў Чырвоным касьцёле. Мне з тае прэм’еры запомнілася гнятлівае адчуваньне нейкай сваёй віны, як быццам я паўдзельнічала ў чымсьці нядобрым, як бы сваёй прысутнасьцю там далучылася да прафанацыі сьвятыні. І мне цяпер уяўляецца, што сцэна была акурат там, дзе знаходзіцца галоўны алтар, дзе ён заўсёды быў. Дзіва, прайшло столькі часу, а тое адчуваньне віны нікуды ня зьнікла. Мне пасьля тае прэм’еры выдалі пастаянны пропуск, а гэта давала магчымасьць бясплатна наведваць усе прэм’еры і мерапрыемствы Саюзу кінэматаграфістаў.
— Прыканцы 80-х там нярэдка паказвалі замежныя фільмы, якія з цэнзурных ці іншых меркаваньняў немагчыма было паглядзець у кінатэатрах.
— Вось-вось, гэта якраз і прываблівала. Але я не магу прыгадаць, каб я яшчэ раз туды пайшла як глядач. І ўсё ж, калі мы ўжо згадалі тыя часы, добра, што з касьцёлу зрабілі Дом кіно, а ня нейкі склад ці майстэрню, ня знішчылі яго настолькі, што пасьля было б цяжка адрэстаўраваць. І вось амаль праз трыццаць гадоў тут адбыўся фэстываль «Магніфікат».
— Гран-пры сёлета атрымаў польскі фільм «Маці на 24 гадзіны штодня». Чаму журы аддало перавагу менавіта яму?
— Рэжысэрам і сцэнарыстам названага фільму зьяўляецца Марцін Янаш Краўчык. Гэта аповед пра тое, як вандруе абраз Маці Божай Чанстахоўскай (Чорнай Мадонны) — апякункі Польшчы — па сем’ях, шпіталях, дзіцячых дамах, вязьніцах. Перад намі праходзіць шмат вобразаў і шмат лёсаў, часам вельмі няпростых, драматычных. Мы чуем малітвы розных людзей, іх просьбы да нябеснай Маці, іх даверлівыя размовы зь Ёю — настолькі даверлівыя і шчырыя, быццам побач няма камэры, няма нікога... Настолькі натуральна і нязмушана ўсё адбываецца, глядач становіцца ўдзельнікам, а не староньнім назіральнікам. Выдатная праца — рэжысэрская, апэратарская. Менавіта таму журы (адзінагалосна!) вырашыла, што гэта найлепшы фільм фэстывалю.
— Гран-пры паехаў у Польшчу... Ці не азначае гэта, што айчынныя кінадакумэнталісты не стварылі нічога значнага? Ці ў такі спосаб журы заахвочвае да ўдзелу ў фэстывалі замежнікаў?
— Такая «паліткарэктнасьць» вельмі часта бывае ў нас на фэстывалях. Праўда, бывалі выпадкі, калі мы наогул Гран-пры не прысуджалі. Але часьцей мы прысуджаем яго замежным фільмам. На жаль. А што зь беларускіх стужак запомнілася... Хочацца адзначыць добрую тэлепраграму «Каталіцкія сьвятыні» — пра гісторыю гарадзенскага касьцёлу Маці Божай Анёльскай і кляштару францішканаў (рэжысэр Сьвятлана Цімаховіч, аўтары сцэнару Інга Бялова і ксёндз Юры Санько). Трэба сказаць, што гэтыя аўтары стварылі цэлы цыкль цікавых і пазнавальных праграмаў пра каталіцкія сьвятыні Беларусі. Рэжысэр Сяргей Кацьер паказаў на фэстывалі фільм па сваім сцэнары пра жыцьцё і творчасьць вядомага кінарэжысэра Міхаіла Пташука. А ўжо згаданы рэжысэр Уладзімер Арлоў прапанаваў дакумэнтальны фільм «Слуцкая анамалія» — пра багатую і цікавую гісторыю Слуцка. Вядома ж, гэтага малавата для такога фэстывалю. Хацелася б, каб айчынныя кінадакумэнталісты былі больш актыўныя і часьцей зьвярталіся да хрысьціянскай тэматыкі.
— Сёлета на «Магніфікаце» даваўся адмысловы прыз ад місіі «Чыстае сэрца». Што гэта за місія і які фільм быў ёю адзначаны?
— Місія была створаная, здаецца, у лістападзе 2011 году пры Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ёю кіруе ксёндз Юры Санько, і ідэя спэцыяльнага прыза належыць яму. Місія займаецца дабрачыннай дзейнасьцю, дапамагае людзям, якія трапілі ў цяжкую сытуацыю, пераважна моладзі, дзецям, праводзіць парафіяды. Прыз ад «Чыстага сэрца» атрымаў нямецкі фільм «Марыя Прэан. Жыцьцё становіцца ўсё лепшым» (аўтар сцэнару і рэжысэр Яніна Хютэнраўх) — за «чуласьць і адкрытасьць сэрца ў справе эвангелізацыі». І журы, і гледачы былі проста захопленыя вобразам галоўнай гераіні — шасьцідзесяцігадовай аўстрыйскай місіянэркі Марыі Прэан, якая ў сталым веку цалкам зьмяніла сваё жыцьцё і выехала з Аўстрыі ва Ўганду, дзе 2 мільёны сіротаў. Убачыўшы ўсю тую бядоту, Марыя засталася там, каб будаваць школы і прытулкі, каб дапамагаць дзецям. Фільм сапраўды захапляе сваім аптымізмам, чалавечнасьцю, сваёй бязьмежнай хрысьціянскай міласэрнасьцю і спагадай.
— Выступаючы на адкрыцьці фэстывалю, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што «дзякуючы фэстывалю, Бог ставіць свой шацёр сярод нас». Раскрыйце гэтую мэтафару.
— З вашага дазволу я працягну гэтую цытату. «Бог ізноў ставіць свой шацёр сярод нас і нас саміх разьмяшчае ў цэнтры сваёй любові. Упэўнены, што фэстываль прынясе багаты духоўны плён і дапаможа адказаць на трывожныя выклікі часу». Першая частка цытаты — алюзія на словы з Эвангельля ад Яна: «Слова сталася целам і пасялілася паміж намі». Гэта, як растлумачыў мітрапаліт, азначае Богаўцелаўленьне, калі Бог прымае чалавечае цела; гэта рэалізацыя Божай любові да нас, ягоных дзяцей, і ўсе мы знаходзімся ў цэнтры гэтай любові. І дзявяты фэстываль «Магніфікат», які адбыўся ў касьцёле з Божай ласкі, вельмі добра падкрэсьлівае і выяўляе гэтую Божую любоў. У нечым фэстываль — гэта знак супраціву ў сучасным сьвеце, які прывык бачыць на экранах гвалт, кроў, змаганьне за матэрыяльныя каштоўнасьці. Духоўнасьць, любоў, міласэрнасьць, спагада выкінутыя з сучаснага жыцьця, яны недзе нават не на другім, а на апошнім пляне. А хіба ж бязь іх чалавек можа заставацца чалавекам? Хіба бязь іх ён увогуле можа выжыць?! «Магніфікат» якраз нагадвае нам пра вечныя духоўныя каштоўнасьці, паказвае шлях да Бога.
— Напярэдадні Божага Нараджэньня беларускія каталікі атрымалі з Ватыкану, калі можна так сказаць, два падарункі. Першы падарунак — першы ў гісторыі беларускамоўны ліст Папы. Другі — прызначаных ім жа трох новых біскупа-беларусаў. Гэтае прызначэньне выглядае вельмі кантрастна на тле прыезду ў Беларусь новага праваслаўнага мітрапаліта з Разані... Кажучы мовай касьцельнай, навіны з Ватыкану для вас — знакі супакою?
— Знакі супакою, знакі надзеі і радасьці — таксама. Прызначэньне трох новых біскупаў — добры падмацунак для касьцёлу ў Беларусі. Гэта маладыя, адукаваныя, актыўныя сьвятары, якія ўжо маюць багаты досьвед сьвятарскага служэньня, якія цудоўна ведаюць беларускія рэаліі, бо ўсе нарадзіліся ў Беларусі, добра валодаюць роднаю моваю. Гэта надзея касьцёлу, бо — «жніво вялікае, а работнікаў мала». Цяпер іх стала больш, а значыць, і плёну ў пашырэньні эвангелізацыі будзе значна больш. Што да ліста Папы Францішка спадарыні Ядвізе Пастэрнак, парафіянцы касьцёлу Ўзвышэньня сьвятога Крыжа ў Вілейцы... Я бачу тут найперш заслугу апостальскага нунцыя Кляўдыё Гуджэроці, бо гэта ён падае Папу інфармацыю, расказвае, у якой сытуацыі быў і цяпер знаходзіцца касьцёл у Беларусі, пра тых парафіянаў, якія заслугоўваюць увагі апостальскай сталіцы. Ліст Папы — для ўсіх нас вялікая радасьць.
— Выдатны паэт-сьвятар Ян Твардоўскі, чыю кнігу вершаў вы з Данутай Бічэль пераклалі на беларускую мову, напісаў: «Калі Бог зачыняе дзьверы, то адчыняе вакно». Думаю, што дзьверы нашы пакуль зачыненыя. А ці адчыненае ўжо наша вакно?
— У працытаваным вамі вершы гаворыцца, што няма на зямлі сытуацый бяз выйсьця. Я думаю, што варта слухаць мудрых паэтаў і сьвятароў і вучыцца ў іх веры і жыцьцёваму аптымізму. Мы вельмі часта спадзяемся толькі на сябе, на свае сілы, лічым, што можам усё. На вялікі жаль, гэта ня так. Каб нам дацягнуцца да таго, адчыненага Богам, вакна, трэба браць пад увагу, што ёсьць Божая воля, Божая любоў, Божая міласэрнасьць. Мы мала молімся, мала думаем, аналізуем і вельмі шмат мітусімся, наракаем, асуджаем. У нас мала любові, ахвярнасьці, спагады адно да аднаго, і зашмат злосьці, раздражнёнасьці. Амаль усе фільмы, паказаныя на «Магніфікаце», так ці інакш нагадваюць нам пра тое, што кожны з нас павінен рабіць, — верыць, мець надзею і любоў у сэрцах. Шкада, што фільмы фэстывалю глядзіць вельмі мала людзей. У Чырвоным касьцёле было зусім мала гледачоў, у Глыбокім на ранейшых фэстывалях іх было значна больш. У фэстывальным фільме «Храм. Век сьлёз і любові», які зьняла Натальля Кандудзіна з Расеі, герой кажа: «Храм бяз Бога ператвараецца ў руіну, чалавек бяз Бога таксама ператвараецца ў руіну, у духоўную руіну». Падобныя фільмы якраз і дапамагаюць нам выстаяць і не ператварыцца ў руіну.