Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Анкета «Жывая мова»
1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?
1. Я зь дзяцінства размаўляю на роднай мове, бо размаўлялі бацькі і іх бацькі. Да школы гадаваўся на вёсцы, пазьней канікулы праводзіў у вёсцы. Па-другое, я жыву ў Заходняй Беларусі, у Паставах, большасьць насельніцтва да гадоў 1970-80-х яшчэ размаўляла на беларускай мове. Па-трэцяе, я вучыўся ў школе №3, дзе большасьць складалі дзеці афіцэраў і зьверхтэрміноўцаў, якія былі вызваленыя ад навучаньня бел. мовы, а нас, хто вывучаў, было 8 чалавек. Таму на зло «акупантам» размаўляў на роднай мове. А зараз яшчэ і перакладаю краязнаўчую літаратуру з польскай на беларускую мову (пераклаў і выдаў 9 кніг, і тры кнігі па мясцоваму краязнаўству маю свайго аўтарства).
2. Карыстаюся амаль усюды, асабліва дзе пражываю (у Паставах). Там мяне шмат хто ведае і таму пытаньняў ніякіх не ўзьнікае. Хіба толькі ў Менску дзе-нідзе прыходзіцца карыстацца расейскай, бо ня хочацца падымаць сабе нэрвы і марнаваць час на спрэчкі, бо не люблю вялікія гарады (у свой час працаваў 18 гадоў інжынэрам аддзела забесьпячэньня на заводзе, таму аб’ехаў палову Саюзу і вялікія гарады абрыдлі). І яшчэ, каб больш чуць родную мову, стараюся часьцей бываць у вёсцы, дзе купіў дом, пасадзіў вялікі сад, выкапаў сажалку, апрацоўваю 30 сотак зямлі.
3. З 1999 году на «сваіх хлябах», бо з-за палітыкі прыйшлося пакінуць асноўную працу, яшчэ ў бытнасьць дэпутатам райсавету («зьеў» былы старшыня райвыканкама Васіль Чэпік). Мова дапамагае крыху падзарабіць на хлеб (пішу працы завочнікам).
4. Зараз ужо ніякіх цяжкасьцяў, бо амаль не залежу ад мясцовых уладаў.
5. Крыху больш асьвятляць жыцьцё ў рэгіёнах.