І будуць купляць надалей.
У 2013 годзе насельніцтва Беларусі набыло на чыстай аснове замежнай валюты ў памеры 2 мільярды 380 мільёнаў даляраў. Шмат куплялі нават у сьнежні, калі людзі звычайна нясуць валюту ў абменьнікі, каб набыць падарункі на Каляды і Новы год. Так, у сьнежні набыцьцё валюты амаль на траціну перавысіла адпаведны паказьнік лістапада.
Экспэрт Лібэральнага клюбу Антон Болтачка ў размове са Свабодай з гэтай нагоды адзначыў:
«Інфляцыйныя чаканьні людзей цягам усяго мінулага году былі досыць высокія. Насельніцтва чакала і інфляцыі, і дэвальвацыі. І гэта цягнецца даволі доўга. Людзі не забываюцца пра 2 студзеня 2009 году, пра падзеньне рубля ў 2011-м. Яны вераць, што гэта можа паўтарыцца. Таму і чаканьні іх былі нэгатыўныя».
Карэспандэнт: «Але ж у першай палове мінулага году насельніцтва прадавала валюты дзяржаве болей, чым купляла ў яе. Як гэта патлумачыць?»
«На пачатку 2013 году дэвальвацыі таксама чакалі. Але тады банкі зрабілі вельмі высокія стаўкі па дэпазытах беларускага рубля. Ну, а людзі ёсьць людзі. Прага нажывы, жаданьне лёгка зарабіць падштурхоўвала іх несьці валюту ў банк, абмяняць яе на рублі, пакласьці на рахунак і зарабіць на працэнтах.
Але як толькі ў жніўні зьявілася дынаміка на паніжэньне рублёвых ставак, пачаўся рэзкі адток рублёў з банкаўскай сыстэмы. Людзі зразумелі — рызыка страціць свае грошы вышэйшая, чым магчымасьць зарабіць. І з таго часу пачалі страхавацца, а менавіта — не прадаваць, а купляць валюту.
І калі паглядзець на дынаміку набыцьця валюты, то ў 2013 годзе былі два пікі. Першы — гэта канец лета — пачатак восені. І другі — канец каляндарнага году».
Карэспандэнт: «А што нас чакае сёлета?»
«Дынаміка чаканьня інфляцыі і дэвальвацыі ў беларусаў захаваецца. Яны будуць больш верыць даляру, чым беларускаму рублю. Таму частку сваіх заробкаў яны будуць пераводзіць у валюту.
Але я хацеў бы падкрэсьліць адну вельмі важную рэч. Калі гавораць пра беларускія рублі, якія насельніцтва яшчэ трымае ў банках, то многія думаюць, што размова ідзе пра апошнія зьберажэньні. Насамрэч гэта тыя грошы, якія людзі трымалі ў сваіх скарбонках у валюце і якія перавялі ў рублі, каб зарабіць на працэнтах. Тады Нацбанк скупіў гэтую валюту. А цяпер пытаньне: што будзе, калі людзі пачнуць здымаць рублёвыя ўклады і пераводзіць іх назад у валюту? Яны ня будуць іх траціць, бо гэта ж іхныя зьберажэньні. І тую валюту, якую Нацбанк купляў цягам 2012 і часткі 2013 году, яму цяпер давядзецца вярнуць».