Сябра Нацыянальнай рады партыі БХД Аляксей Шэін скончыў працу над прыгодніцкім раманам для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту, які пісаў больш за два гады.
Паводле жанру гэта чарадзейная казка, яе асноўныя тэмы — каханьне, вера і барацьба з дыктатурай.
Назва ўжо ёсьць, але аўтар кажа, што яна працоўная і можа яшчэ зьмяніцца, таму цяпер агучваць яе няма сэнсу.
— Чаму вы вырашылі напісаць менавіта казку?
— Я цяпер назіраю, як растуць мае дзеці. Бачу катастрафічны недахоп беларускай літаратуры для іх. А значыць, падобная сытуацыя і ў іншых сем’ях. Калі браць узрост, для якога я напісаў казку, то, сапраўды, чытаць па-беларуску ім асабліва няма чаго. Ёсьць кнігі на расейскай мове ці перакладная літаратура — зноў жа на расейскую мову, але няма беларускай ці хаця б перакладаў на беларускую мову.
— Дыктатура ў вашым творы абстрактная? Ці там ёсьць паралелі зь Беларусьсю?
— Ведаеце, зло — заўсёды ня вельмі крэатыўнае. Яно вельмі падобнае, нягледзячы на тое, у якім часе і ў якой краіне — сапраўднай ці прыдуманай — яно адбываецца. Схемы, паводле якіх зло дзейнічае, мала чым адрозьніваюцца. Вядома, слова «дыктатура», напэўна, больш зразумелае людзям, якія чытаюць Фэйсбук, але ж яго можна разумець і проста як тыранію. Чытаючы мой твор, некаторыя чытачы пабачаць пэўныя паралелі з нашай краінай і зразумеюць, што там ня проста злы кароль, а нехта больш рэальны. Яшчэ ёсьць такая падказка, што адна з вырашальных падзеяў казкі адбываецца на вялікай плошчы і ключавыя моманты зьвязаныя якраз з гэтай сытуацыяй.
— А як зразумеюць казку тыя, хто не арыентуецца ў палітычнай сытуацыі? Усё ж гаворка ідзе пра падлеткаў...
— Тыя, хто не зразумее паралеляў, зможа чытаць твор як казку, у якой дзейнічае прыдуманае зло. Гэта ж даволі распаўсюджаны казачны сюжэт, калі апісваецца несправядлівы сацыяльны парадак у грамадзтве, дзе адзін чалавек незаконна ўзяў на сябе права вырашаць лёсы іншых людзей.
Выданьне кнігі заплянаванае ўжо на гэты год. Разам з кнігай у цьвёрдай вокладцы выйдзе і электронны варыянт.
Сюжэт рамана-казкі пабудаваны на аснове падзей на менскай Плошчы незалежнасьці 19 сьнежня 2010 года.