Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Анкета «Жывая мова»
1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?
1. Пра беларускую мову даведаўся ў першым клясе, калі прачытаў «Усе нашыя дзеці з Булербю» Астрыд Ліндгрэн (клясычным правапісам). Сьвядома пачаў вучыць яе ў 10 клясе.
2. Размаўляю зь беларускамоўнымі сябрамі, карыстаюся ёю ў сацыяльных сетках, ня так часта, але ўжываю сярод усіх.
3. Мова адкрыла новае асяродзьдзе – асяродзьдзе сапраўдных патрыётаў, прыхільнікаў нацыянальнае ідэі. Ды й кніг багата на роднай мове. Нарэшце, гэта проста цікава.
4. Іх небагата. Знаёмая сказала аднойчы, што беларускую мову стварылі аўстра-вэнгры:)
5. Я думаю, што значна больш людзей павінны ведаць пра Радыё Свабода. Дарэчы, у Гомлі ня бачыў ніводнай налепкі ад Радыё Свабода, а хацелася б.