Жалезны зубар, пафарбаваны чырвоным колерам, на мяжы Менскай і Берасьцейскай абласьцей ужо стаў неад’емнай часткай галоўнай беларускай трасы. Асабліва пачварна гэтая канструкцыя выглядае ноччу, калі зубра падсьвечваюць пражэктарамі. Але пакрысе гэты зубар становіцца нейкім знакам бяды. Бо ўсё часьцей каля яго здараюцца аварыі. Апошняя — 15-га лістапада. Пра яе паведамлялі СМІ, але нагадаю сутнасьць справы. Жыхар вёскі Петкавічы, што пры самай шашы, пераяжджаў хуткасную трасу на ровары. Яго зьбіў «Пэжо», як рухаўся ў кірунку Берасьця. Кіроўца «Пэжо» спыніўся, каб дапамагчы зьбітаму. Спыніўся і «Опэль», які ехаў за «Пэжо». Жонка кіроўцы «Опэля», студэнтка мэдыцынскага ўнівэрсытэту, выйшла з машыны, каб таксама дапамагчы пацярпеламу. І тут на іх абаіх наяжджае «Фальксваген», за рулём якога быў 24-гадовы кобрынец. У выніку — дзьве сьмерці. Загінулі петкавіцкі раварыст і баранавіцкая студэнтка. Але ці здарылася б гэтая трагедыя, каб ня мэта 50-гадовага петкаўца — запраўка «Татнефть», дзе прадаецца алькаголь, на супрацьлеглым баку трасы?
Я стаю каля вясковай крамы і гутару зь вяскоўцамі. Ці бачаць яны пагрозу ў той новапабудаванай запраўцы? Прадавачка крамы, здаецца, адчувае лёгкую рэўнасьць да канкурэнтаў.
— Цягаюцца туды, на запраўку. Тады ж гэтаксама было. Зарплаты папалучалі. І, відаць, узяў мала. Пайшоў туды па дабаўку.
А вось выходзіць задаволены жыцьцём трактарыст з кілбасой і хлебам.
— Я супраць таго, каб там прадавалі. Але ўжо да дзесяці прадаюць. Але факт — калі будзе на запраўках, людзі хадзілі і будуць хадзіць. Ну, бывае, што трэба. Трэба. Я жыву там побач. Я там усяго два разы быў, на той запраўцы. Колькі яна існуе. А наконт гэтага — я куплю і стаіць дома.
А вось набыў цыгарэт вусаты дзядзька, па ўсім відаць, далёка не цьвярозьнік.
— Навошта на запраўку ісьці, калі ў нас у краме ёсьць усё, што хочаш і колькі хочаш? Трэба браць столькі, каб хапіла. Альбо зусім не ісьці. Пры чым тут запраўка? Калі загінуў чалавек, дык што? Магазыны пазакрываць?
Сумная жанчына расказала, што гэта ўжо ня першая аварыя каля запраўкі.
— Трэба, каб зусім папрыбіралі там сьпіртное. Гэта ня першы выпадак. Бо перад гэтым чалавек трапіў пад машыну. Цяпер з гіпсам ходзіць. Але застаўся жывы.
— А часта петкавіцкія людзі ходзяць на запраўку?
— Часта. Асабліва калі магазын закрыецца.
Да размовы далучаецца яшчэ адна кабета.
— Часта. Часта яны там запраўляюцца. А 12-й могуць прыйсьці, а першай могуць. Хай не ідуць, алькаголікі.
Худая старая з патухлым позіркам распавяла, што ў яе загінуў сын. Але не на трасе. А падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Аказваецца, хадзіць са скрыняй для датэрміновага галасаваньня — занятак ня толькі прыемны, але і часам небясьпечны.
— У мяне сын памёр. Пайшоў з урнаю. Па Петкавічах, няма і няма. Зьнік. Я ўжо ў паход па Петкавічах. Ідзе п’яны. «Мамка!» Выклікалі хуткую. Ён у ёй і памёр.
— Дык ад чаго ён памёр?
— Даў друг сьпірту якога. Чорт ведае якога даў.
— Гэта яны галасы зьбіралі.
— Галасы. Дык каб жа ж ён хлябтаў гэтую гарэлку. Але ж не. А тут бух — і лёг.
— А колькі гадоў яму было?
— 25.
Але самае цікавае ў Петкавічах я пачуў ад пэнсіянэра Івана, які жыве каля царквы. Зь ягонага расказу вынікае, што няшчасьце на трасе — далёка не апошняе.
— Ліквідаваць гэта трэба. Альбо каб у пераход людзі хадзілі, альбо да шасьці вечара прадаваць. Ну што такое? Зарплату атрымалі. Магазын закрыўся, цёмна. Усе сунуцца туды. Што рабіць? Ты ж іх не адгоніш і не адвучыш. Паглядзі — колькі бяды нарабіў адзін алкаш. Закрыць. Тут і размовы быць ня можа. Зь іншага боку, хто хоча купіць, той купіць. Перад гэтым жа таксама машына падбіла аднаго. Месяц назад. Там жа ёсьць праход. Але ж ніхто ня ходзіць.
У размову ўступіла Іванава жонка.
— Пераход у неўстаноўленым месцы. Вось з-за чаго ён загінуў. І ён, і людзі нявінныя. А мог яшчэ жыць. А калі б быў пераход ці зьезд нейкі...
А вось яшчэ адна немалаважная дэталь.
— Наш магазын страціў выручку. Бо ў нас на тысячу даражэй.
— На запраўцы таньней?
— Я ўчора стаяў, бутэльку купляў. 25 тысяч у краме. А там — 23 тысячы. І ўсе туды тупаюць.
Маладая жанчына, якая праходзіла ў краму, дадала яшчэ адну цікавостку:
— Вы БТ гледзіце? Раніцай ідзе «Зона Х». Аварыя здарылася — і пра гэтую аварыю не сказалі нічога. Мы так былі ўзрушаныя. Бо ўсё побач.
— У пятніцу ізноў тут была аварыя. Але бязь сьмерцяў.
Пан Іван павёў мяне ў той тунэль. Праход пад трасай, які мог бы ўратаваць гэтыя жыцьці. І які петкаўцы абмінаюць, а пруцца адразу на трасу. Дзе машынам дазваляецца ехаць з хуткасьцю 120 кілямэтраў на гадзіну.
— Іван, мы ідзем самым бясьпечным шляхам?
— Так.
— А вось і сьвятло ў канцы тунэля. А людзі чамусьці ходзяць праз трасу.
— Чамусьці? Зараз убачыце. А таму, што... Бачыце? Дарога была. А хто зараз пойдзе па полі? Ніхто ж ня пойдзе.
— А чаму ліквідавалі гэтую дарожку?
— А хто ведае.
На іншым баку тунэля ляжыць узаранае поле. І наверх няма ніякай сьцяжынкі. Як гэта зразумець? Пабудаваць дарагі пешаходны тунэль, але зэканоміць на сьцежцы? Сам Іван на ўсіх выбарах аддае свой голас дзейнаму кіраўніку. І нават ілюструе свой выбар яскравай прыпавесьцю.
— Рабы сабраліся і гавораць. Вырашылі зрабіць дэмакратыю. І надта зьдзекаваўся памешчык. І ўсе галасуюць за яго, за таго, хто біў. А чаму за яго? Давайце новага. Ага! Я прывык, як гэты б’е. А як гэты будзе біць, хто яго ведае. Вось стане хто за Лукашэнку іншы. І ўсё прададуць.
Ну, а зараз давайце завітаем да каралевы мясцовай бэнзакалёнкі. Рух на трасе такі, што асьмеліцца перабегчы яе, нават бяз ровара, можна толькі пайшоўшы ў добры заклад. Але паехаць на ровары ўпоперак праезнай часткі... Гэта як трэба любіць пладовае віно! Ці беларускія грошы. На запраўцы, сапраўды, першае, што кідаецца ў вочы, — гэта некалькі паліц, забітых танным пладовым віном. Нічога падобнага я ня бачыў ні на запраўках «Газпромнефти», ні на «А-100». Можа, у гэтым татарстанскі калярыт?
— Гэта ў вас тут нядаўна гісторыя была «вясёлая»?
— Гэта ня ў нас. Гэта на трасе. Расьпісалі ўжо так, што мы вінаватыя.
— А вы самі за продаж?
— Нам яшчэ лягчэй будзе, калі ня будзе сьпіртнога. Усе ж запраўкі прадаюць сьпіртное.
— Ня ўсе запраўкі прадаюць «чарніла».
— Гандлюем у паложаны час. Да дзесяці гадзін.
— І часта ходзяць зь Петкавічаў?
— Ня часта. Гэты мужчына не такі п’яны быў. Лёс яго такі. Хто ня хоча, той ня п’е. Ніхто нікому ў рот не залівае. Так трэба было, каб здарылася.
Каму так было трэба, прадавачка-фаталістка не адказала. Зайшоў малады запраўшчык.
— Праход ёсьць. Але ён зарослы ўвесь. Яго ніхто ня чысьціць. Дарог няма. Падыходаў сюды няма.
— А даўно яго перакапалі?
— Участковы сказаў, што калі Саюз разваліўся, вырашылі гэта ўсё пахерыць. І дваццаць гадоў ім ніхто не карыстаецца. Але ён ёсьць. Трэба, каб людзі маглі сюды прыйсьці безь перашкодаў. Тут жа трыста мэтраў — і вёска пачынаецца.
А цяпер давайце падсумуем. На запраўцы гандлююць алькаголем да 10-й вечара. Раз. Гандлююць танным віном, таньнейшым за крамнае. Два. Пешаходны тунэль не функцыянуе. Тры. І калі гэта не правакаваньне будучых здарэньняў, дык што гэта?
З усяго ўбачанага і пачутага я зрабіў адну выснову. Як толькі ўбачыце на даляглядзе таго жалезнага зубра, зьніжайце хуткасьць і глядзіце на дарогу ўважліва. І памятайце, што летась на нашых выдатных дарогах загінула 1032 чалавекі. Як бачым, ня толькі са сваёй віны.