Пуцін тэрмінова выклікаў Лукашэнку ў Сочы, каб пагуляць у хакей

Лукашэнка гуляе ў хакей

Таварыскі хакейны матч паміж камандамі, сфармаванымі з расейскай аматарскай начной хакейнай лігі і зорак сусьветнага хакея, адбыўся ў Вялікім лядовым палацы, дзе пройдзе фінал спаборніцтваў па хакеі на Алімпійскіх гульнях у Сочы. Прэзыдэнты Беларусі і Расеі гулялі ў адной камандзе, капітанам якой быў Вячаслаў Фяцісаў, — піша БелТА.

Аляксандар Лукашэнка выступіў пад сваім № 1, Уладзімір Пуцін — пад № 11.

Разам з кіраўнікамі дзяржаваў у камандзе гулялі зоркі хакея, як Валеры Каменскі, Павел Бурэ, Аляксандр Кажэўнікаў, а таксама шэраг іншых вядомых хакеістаў. У камандзе прэзыдэнтаў таксама гулялі міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу і члены каманды Прэзыдэнта Беларусі Андрэй Асташэвіч і Міхаіл Захараў. У каманду праціўнікаў ўвайшлі Аляксей Жамноў, Аляксандар Магільны, браты Голікавы, Аляксандар Якушаў, Сяргей Макараў і іншыя легенды сусьветнага хакею.

Лукашэнка прыбыў у Сочы па запрашэньні свайго расейскага калегі Уладзіміра Пуціна.

Пуцін таксама прапанаваў Лукашэнку агледзець галоўную алімпійскую хакейную арэну.