Радзіма Гобітаў магла быць сьпісаная зь Беларусі

Доктар Лант з Брыстальскага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія), які піша пад толкінаўскім псэўданімам Радагаст Буры, параўноўвае клімат у краях «Гобіта» і «Валадара пярсьцёнкаў» з рэальнымі краінамі, — піша Газэта Выборча.

Навуковец сьцьвярджае, што ў цэлым клімат Міжзем’я нагадвае клімат Заходняй Эўропы і Паўночнай Афрыкі. У той жа час Мордар і Харад кліматам нагадваюць Сахару, дзе суха і горача, а таксама мала расьлінаў

Шыр. Кадр зь фільму



Паводле навукоўца, які займаўся дасьледаваньнем у свой вольны час, Шыр — зелянінны край, дзе жылі Гобіты, у тым ліку Більба і Фрода Торбінс, — вельмі падобны на Беларусь, а менавіта паводле клімату і расьліннасьці. Сярэдняя тэмпэратура ў Шыры складала каля 7 стопняў, а сярэдняя колькасьць ападкаў — 61 см.

Навуковец лічыць, што рэжысэр трылёгіі «Валадар пярсьцёнкаў» і «Гобіт» выбраў не зусім адпаведную лякалізацыю для здымкаў сваіх фільмаў. Фільм здымаўся на Паўночнай высьпе Новай Зэляндыі.



Мапа