Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Міжнародны прафэсійны турнір «Дарога ў Лас-Вегас» паводле правілаў амэрыканскага кікбоксінгу. Менск, вул. Янкі Купалы, 25. Клюб-рэстаран Fashion Club. Пачатак а 18.00.
Баль для дзяцей ад 6 да 13 гадоў у Мірскім замку. Пачатак а 12.00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1769 – Джэймс Ўат атрымаў патэнт на сваю паравую машыну.
1919 – Менск абвешчаны сталіцай БССР.
1938 – Максім Гарэцкі прысуджаны да расстрэлу.
1984 – у Менску заснаваны музэй «Дом Ваньковічаў».
У гэты дзень нарадзіліся:
1104 – Эўфрасіньня Полацкая, княжна полацкая, асьветніца, прылічаная да сьвятых (памерла ў 1173).
1902 – Усевалад Якімюк, польскі інжынэр-авіяканструктар, адзін з дырэктараў француска-брытанскага авіяпраекту «Канкорд».
1921 – Фрыдрых Дурэнмат, швэйцарскі драматург і празаік, аўтар раманаў «Судзьдзя і яго кат», «Падазрэньне», «Юстыцыя».
1932 – Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Імя ружы», «Ківач Фуко», «Востраў напярэдадні», «Баўдаліна».
1938 – Аляксандар Вайтовіч, беларускі акадэмік, фізык і палітык.
У гэты дзень памерлі:
1996 – Іван Чыгрынаў, народны пісьменьнік Беларусі. Аўтар раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданьне крыві», якія апавядаюць пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Любога чалавека, нічога яму не тлумачачы, можна пасадзіць у турму гадоў на дзесяць, і недзе ў глыбіні душы ён будзе ведаць, за што.
Фрыдрых Дурэнмат