Натальля Ладуцька: Гэта прыемна – размаўляць на мове

Ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы!
Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Таму, што лічу сабе беларускай. Вакол мяне стала больш беларускамоўнага асяродзьдзя і імкнуся размаўляць зь імі на адной мове. Мову ведаю дрэнна, размаўляю патроху.

2. Сярод беларускамоўнага асяродзьдзя. Калі пішу, то з дапамогай слоўніка ці перакладчыка.

3. Гэта прыемна – размаўляць на мове.

4. Пакуль ніякіх.

5. Праводзіць адукацыйныя праграмы, якія б дапамаглі беларускаму насельніцтву ўсьвядоміць сябе беларусамі.