Дзе, як і з кім сустрэць Новы год і правесьці калядныя сьвяточныя дні? Гэтыя пытаньні, якія паўстаюць перад усімі, кожны вырашае па-свойму. Як сустракаюць Новы год і Каляды вядомыя ў краіне асобы.
Як і дзе сустрэць Новы год і правесьці Каляды, многія вядомыя асобы вырашаюць у апошні момант. Да прыкладу, музыка Лявон Вольскі яшчэ ня ведае, дзе і як ён сустрэне сьвята, але дакладна ведае, з кім:
«Я буду сустракаць Новы год з жонкай Ганнай, толькі зараз вырашаем, куды нам паехаць: ці ў вёску, ці ў Вільню. Канчаткова вырашым заўтра. Калі ў вёску, то там зацеплім камін, у грубцы запалім, паглядзім DVD. Калі ў Вільні, то будзе спантанна — 31-га ёсьць яшчэ цягнік такі ўвечары — так што вырашыцца на месцы ў апошні момант усё. Сёлета гэтак атрымалася, але і так, і так добра».
Сустаршыня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец кажа, што сёлетнія сьвяты для яго незвычайныя, бо адзначае іх ён адразу ў дзьвюх сем’ях: сваіх бацькоў і бацькоў нявесты:
«Так, сёлета сьвяты для мяне асаблівыя. Цяпер я ў сваіх бацькоў, затым паеду да бацькоў сваёй нявесты, зь ёй буду заставацца. А пасьля вяртаюся ў Менск, каб тут адсьвяткаваць Нараджэньне Хрыстова. Буду ў царкве разам са сваёй нявестай».
Палітык Аляксандар Мілінкевіч таксама адзначае сьвяты ў розных гарадах Беларусі — сярод сваіх і жончыных родных:
«Сьвяткую ў Берасьці — мая жонка адсюль. Прыехалі разам у Берасьце — у нас тут кватэрка сьціплая і сымпатычная. Зьбяром сяброў, бацькі Іны тут жывуць таксама — ну вось такое сямейнае сьвята. А на каталіцкія Каляды мы сустракаліся з маёй унучкай, якая ў Горадні, зь дзецьмі, якія ў Польшчы — мы ў Друскеніках былі. У нас традыцыя такая, што на першыя Каляды мы абавязкова сустракаемся, але яны ня могуць пакуль прыехаць у Беларусь. Таму сустракалі вось гэтак — усёй сям’ёй, і адсьвяткавалі выдатна».
Рэдактар незалежнай газэты «Народная воля» Ёсіф Сярэдзіч кажа, што праца для яго — самае галоўнае нават у сьвяточныя дні:
«Ёсьць такі цудоўны выраз у расейскай мове: „Трудовые будни — праздники у нас“. Таму ў нас няма ні навагодніх, ні сьвяточных вечароў — звычайная праца. Новы год сустракаю дома, толькі ў сям’і — вузкім колам. А менавіта цяпер — праца на поўную катушку. Ну, не хапіла мне 365 дзён, якія былі ў гэтым годзе, не хапіла — мне б яшчэ хаця б месяц!»
Як і дзе сустракаць Новы год, лідэр кампаніі «Гавары праўду», паэт Уладзімер Някляеў таксама вызначаецца ў апошнюю хвіліну:
«Паколькі гэты Новы год вольны — у тым сэнсе вольны, што я ні пад хатнім арыштам, ні пад наглядам, — то, вядома, хочацца некуды зьезьдзіць. І гэтае „некуды“ — Крэва, маё роднае Крэва. Але, паводле прагнозу сыноптыкаў і паводле меркаваньня крэўскіх людзей, там ня будзе сьнегу. А калі на пагорках Крэва няма сьнегу, то і Новы год там нібыта і ня Новы год. Так што ўсё будзе залежаць ад таго ці выпадзе сьнег. Калі ж ня выпадзе, то прыдумаем нешта іншае, больш звычайнае: зь сям’ёй, зь сябрамі, пад ёлкай, зь Дзедам Марозам і найлепшымі пажаданьнямі блізкім, родным і ўсім добрым людзям».
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў пра свой Новы год сказаў гэтак:
«Пляную як мага даўжэй, 31-га ўвечары, пасядзець за пісьмовым сталом. І вярнуцца туды раніцой 1 студзеня, бо мае думкі займае кніга, якую я буду пісаць у новым годзе. А на Новы год я заўсёды ўзгадваю пажаданьні маёй незабыўнай бабулі Аўгіньні, добрай вядзьмаркі, якая ў такія дні казала: дай Божа, каб былі здаровыя, як ільды калядовыя. А збаў Божа ад пустога коласу, ад рэдкага воласу, ад харчу нязвычнага і голасу зычнага, ад нядобрых вачэй і паганых рачэй».