59-гадовая жыхарка Валгаграда Ніна Аляксееўна Катлярова апынулася на вакзале ў той час, калі там адбыўся выбух. Яна адказала на пытаньні Радыё Свабода.
Я прыехала сустракаць сяброўку з Масквы, зь якой ня бачылася 30 гадоў. У 13:16 павінен быў прыбыць цягнік Масква-Валгаград. Мы зь яшчэ адной маёй сяброўкай Сьвятланай прайшлі праз турнікет у памяшканьне — паглядзець расклад, калі павінен прыбыць цягнік, на які шлях. Усё адбылося імгненна, мы нават і не зразумелі, што здарылася. Па-першае, калі мы праходзілі праз турнікет, то жартавалі з хлопцамі: у нас маленькія жаночыя сумачкі, і яны папрасілі нас пакласьці іх для праверкі. Я сказала: «А што яе класьці, яна ж маленькая?» Яны адказалі: «У Пяцігорску тэракты, а ў нас, у Валгаградзе, няма».
Пасьля гэтага мы пастаялі ў залі літаральна хвілін дзесяць — глядзелі расклад — і прагрымеў выбух. Нас аглушыла, пайшла хваля, полымя, шар перад намі успыхнуў. Нас аднесла хваляй дзесьці на мэтры 3-4 — туды, дзе на вакзале разьмешчаны падземны пераход. Мы ачунялі ўжо каля гэтых усходаў. Ускочылі і пабеглі. Калі мы беглі па падземным пераходзе, я патэлефанавала мужу сказаць, што жывая. Ён мне не адказваў. Ён проста забыўся дома тэлефон. Я адчувала, што як быццам гару. Я зьняла паліто і, распранутая, выскачыла на другую плятформу. Паглядзела: мяне проста жарам абдало, але я не гарэла. У мяне засталося некалькі дзірачак... Парванае было ззаду паліто. Я выскачыла, абабегла вакзал. Яго адразу ачапіла паліцыя. Мужа шукала. Бо ён застаўся ў машыне каля вакзала, чакаў мяне. І калі выбух прагрымеў, машыну падкінула. Ён выскачыў і пабег мяне шукаць. Там было шмат трупаў. Людзі крычалі, плакалі, прасілі дапамогі. Было жудасна! Хвілін праз 20 усё-такі муж выйшаў. Я ля фантану сядзела. Ён да мяне падышоў. Калі глянуў, у мяне была ўся сьпіна ў крыві. Гэта было ўсё хутка, імгненна і вельмі страшна.
Як я жывая засталася — не разумею . Хутчэй за ўсё, тыя, хто стаялі справа ад выбуху, пацярпелі больш. Калі муж мяне шукаў, ён бачыў, што ўсё было зьнесена, усе ляжалі. А па левым баку нас выбухной хваляй адкінула да падземнага пераходу. За кошт гэтага, з-за гэтай хвалі, можа быць, мы і засталіся жывыя. У маёй сяброўкі Сьвятланы і ў мяне ніякіх істотных пашкоджаньняў... Проста быў шок. Вядома, усю ноч мы не маглі заснуць. Мы знаходзімся ў напрузе, тое, што здарылася — перад вачыма. У нас яшчэ і цяпер шок ад гэтага.
— Улады вам аказалі нейкую дапамогу ?
— Нам прапаноўвалі дапамогу. Але адзінае, пра што мы папрасілі — накапаць заспакаяльнага. Ад астатняга мы адмовіліся. Мы не пацярпелі. Мы адчувалі сябе нармальна. Таму мы наогул адмовіліся ад «хуткай». Нам далі кроплі .
Гэта мой другі дзень нараджэньня. Я цяпер кожны год буду адзначаць 29- га свой дзень нараджэньня.