Новы кіраўнік БПЦ мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал разьлічвае на супрацоўніцтва з Аляксандрам Лукашэнкам.
«Мяне радуе, што Аляксандр Рыгоравіч выдатна ведае сытуацыю ў краіне, ведае значэньне царквы і веры для людзей. Мяне радуе яго шчырае стаўленьне да царквы. Пры такім добрым стаўленьні, вядома, думаю, будзем займацца супрацоўніцтвам: кожны будзе выконваць сваю справу, несьці сваю місію. Я бачыў велізарную розьніцу, што ёсьць у Беларусі і тут у нас»,— заявіў у інтэрвію тэлеканалу СТВ (Сталічнае тэлебачаньне) мітрапаліт Павал.
«У Менску можна ў любы час, і днём, і ноччу, выйсьці, вы можаце хадзіць без аховы, на вас ніхто не нападзе, не абрабуе. Людзі ўжо ўбачылі перамены да лепшага, і я думаю, што людзі зразумеюць, хто іх кіраўнік. Ні ў каго, можа быць, нават ня ўзьнікне думкі зьмяніць напрамак, па якім сёньня ідзе беларускі народ і Беларусь у цэлым. Цяпер мы будзем разам маліцца і працаваць. Я буду рабіць усё магчымае, каб мір і блаславеньне знаходзіліся на блаславёнай беларускай зямлі»,— заявіў мітрапаліт Павал.
Ён таксама пракамэнтаваў інфармацыю, якая зьявілася на некаторых беларускіх інтэрнэт-рэсурсах пасьля яго прызначэньня на пасаду кіраўніка БПЦ:
«Мне паказалі артыкул, там сказана, што да нас едзе кансэрватар, які ненавідзіць атэістаў, камуністаў, геяў і Захад. Вы ведаеце, гэта няправільна сказана. Я не магу ненавідзець або пагарджаць людзей, я павінен усіх любіць. Я не павінен асуджаць сьвятароў і сьвецкіх, якія прытрымліваюцца гэтых поглядаў. Але як праваслаўны сьвятар я павінен сказаць: сябры мае, я вас не асуджаю, але шкадую, спачуваю, што вы стаіце на згубным шляху. Асуджаць мы павінны не людзей, а грэх, заганы і страсьці».
Адказваючы на пытаньне пра сваё стаўленьне да заходніх каштоўнасьцяў, ён сказаў:
«Калі гэта дэмакратыя — заходняя каштоўнасьць, навошта вы так навязваеце яе рознымі шляхамі? І Балотная, і зараз на Храшчаціку што дзеецца... Калі заходнія каштоўнасьці настолькі добрыя для людзей, навошта вы іх навязваеце? Прапануйце, і людзі самі да вас пойдуць. А паглядзіце на Югаславію, на Лібію, Эгіпет ... Калі гэта дабро, паглядзіце як гэтае дабро хутка заканчваецца».
«Так што я не супраць заходніх каштоўнасьцяў маральных ці духоўных, але не трэба нас заганяць. Пакуль жа рух на Захад для мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла абмяжуецца межамі Беларускага экзархата Расейскай праваслаўнай царквы»,— падкрэсьліў ён.
Як чакаецца, новы кіраўнік БПЦ прыбудзе ў Мінск напярэдадні Калядаў. Прыступіць да выкананьня абавязкаў кіраўніка Менскай эпархіі і Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павал (Панамароў) паўнавартасна зможа толькі пасьля атрыманьня беларускага грамадзянства. Гэта прадугледжана Законам аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях. Згодна зь ім кіраўніком рэлігійнай арганізацыі можа быць толькі грамадзянін Беларусі. Новага мітрапаліта Менскага і патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі сынод Рускай праваслаўнай царквы прызначыў 25 сьнежня. Ім стаў мітрапаліт Павал (Панамароў), які дагэтуль быў кіраўніком Разанскай эпархіі ў Расеі.
Мітрапаліт Павал вядомы сваімі антызаходнімі выказваньнямі. У прыватнасьці ён пагражаў Захаду ядзернай і бактэрыялягічнай зброяй, а таксама тым, што Расея адкрые «Чарнобыльскі кранік».