Колькасьць ахвяраў у Валгаградзе ўзрасла да 16 чалавек

Russia. Volgograd. Explosion. December 29, 2013

У Валгаградзе колькасьць ахвяраў тэракту, паводле апошніх дадзеных, павялічылася да 16, без уліку сьмяротніка. Двое памерлі ад атрыманых раненьняў у шпіталі. Яшчэ 37 знаходзяцца ў мэдычных установах. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер ураду Валгаградзкай вобласьці Васіль Галушкін. Ён адзначыў, што на пасяджэньні рэгіянальнай антытэрарыстычнай камісіі было вырашана ўвесьці ў рэгіёне жоўты — высокі ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі.
Як паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў праваахоўных органах, тэракт на чыгуначным вакзале Валгаграду зьдзейсьніў мужчына. Суразмоўца агенцтва дадаў, што ў момант выбуху побач праходзіла дзяўчына — менавіта яе парэшткі сталі падставай для першапачатковай вэрсіі пра жанчыну — тэрарыстку. Іншы суразмоўца агенцтва, крыніца ў праваахоўных органах Паўночна-Каўказкай фэдэральнай акругі, таксама паведаміў, што вывучэньне запісу відэакамэраў, усталяваных на чыгуначным вакзале, даюць падставу выказаць здагадку, што выбух ажыцьцявіў мужчына. «Аднак гэтая інфармацыя патрабуе праверкі», — падкрэсьліла крыніца.
Зь 1 па 3 студзеня ў Валгаградскай вобласьці Расеі плянуюць абвясьціць жалобу па загінулых.

Паводле паведамленьня, сярод загінулых — адзін паліцыянт, сярод пацярпелых — дзіця 2004 года нараджэньня.

Раней паведамлялася аб 18 загінулых і больш за 40 пацярпелых, таксама тое, што выбух зьдзейсьніла сьмяротніца на падыходзе ля рамкі мэталашукальніка, усталяванага на вакзале.

Паводле словаў афіцыйнага прадстаўніка Сьледчага камітэту Расеі Уладзіміра Маркіна, крымінальная справа па факце выбуху распачата па двух артыкулах — тэракт і незаконны абарот зброі і боепрыпасаў.

Па дадзеных камітэту, магутнасьць выбуху склала ня менш за 10 кіляграмаў у трацілавым эквіваленце. Гэта ў два разы больш, чым выбух у менскім мэтро ў красавіку 2011 годзе.

Як заявіў Маркін, ахвяраў магло б быць нашмат больш. «Загараджальная сыстэма, усталяваная на вакзале, перашкодзіла тэрарыстцы прайсьці ў залю чаканьня, тым самым удалося пазьбегнуць большай колькасьці ахвяраў», — сказаў Маркін.

Зь 1 па 3 студзеня ў Валгаградскай вобласьці Расеі плянуюць абвясьціць жалобу па загінулых.

Напрыканцы кастрычніка ў Валгаградзе сьмяротніца актывавала бомбу ў салёне рэйсавага аўтобуса. Тады загінулі шэсьць чалавек.




ВІДЭА: