Партыя БНФ падала скаргі ў суды на рашэньні мясцовых уладаў па фармаваньні тэрытарыяльных выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
На 30 сьнежня Менскім абласным судом прызначаная да разгляду скарга БНФ на рашэньне пра фармаваньне Менскай абласной выбарчай камісіі.
Чакаецца, што ў гэты ж дзень у Менскім гарсудзе будзе разглядацца скарга на неўключэньне прадстаўніка БНФ у Менскую гарадзкую камісію.
Агулам у тэрытарыяльныя камісіі Партыя БНФ вылучыла 10 чалавек, у тым ліку праз збор подпісаў. Але толькі адзін прадстаўнік Партыі БНФ патрапіў у склад камісіі.
«На выбарах 2014 года колькасьць прадстаўнікоў апазыцыі ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях зьведзеная да мінімуму — сяброў апазыцыйных партыяў толькі адзінкі на 1331 камісіяў абласнога, раённага і гарадзкога ўзроўню. Гэта значна меньш, чым было на мінулых мясцовых выбарах 2010 года. Адпаведна, ужо па гэтым этапе кампаніі мы бачым выразныя прыкметы таго, што ўлады плянуюць правесьці выбары па звыклым кантраляваным сцэнары,» — сказаў Ігар Лялькоў прэс-службе Партыі БНФ.