ЗША занепакоеныя гвалтам ва Ўкраіне

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту Джэн Сакі

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што зьбіцьцё ўкраінскай журналісткі Тацяны Чарнавол выклікае трывогу. Чарнавол падверглася нападу з боку невядомых асоб у навакольлі Кіева.

Паводле словах прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту Джэн Сакі, ЗША глыбока занепакоеныя ростам тэндэнцыі гвалту і запалохваньня актывістаў і журналістаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах Эўрамайдана або рабілі пра іх рэпартажы:

«Жорсткае зьбіцьцё Тацяны Чарнавол выклікае асаблівую трывогу», — адзначыла Джэн Сакі. Яна сказала, што Злучаныя Штаты і іх эўрапейскія партнэры маюць намер зь пільнай увагай назіраць за разьвіцьцём справы Тацяны Чарнавол і аналягічнымі выпадкамі.

Тацяна Чарнавол вядомая сваімі публікацыямі аб карупцыі ва ўладзе Ўкраіны. У яе нядаўнім артыкуле гаварылася аб даходах высокапастаўленых урадавых чыноўнікаў. Чарнавол актыўна падтрымлівала выступы прыхільнікаў эўраінтэграцыі краіны, якія праходзяць ва Ўкраіне ўжо больш за месяц.

Міліцыя затрымала трох падазраваных у пабіцьці Тацяны Чарнавол, заведзеная крымінальная справа аб нанясеньні ёй цяжкіх пабояў.