Нарадзіўся ў Пінску, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў факультэт радыёфізыкі і электронікі БДУ.
Да веры прыйшоў у 77 годзе (сям’я была нерэлігійная). Прыслужваў панамаром, быў дырэктарам нядзельнай школы ў храме «Ўсіх тужлівых Радасьць» у Менску.
Скончыў экстэрнам Менскую духоўную сэмінарыю З 1994 году — сьвятар, з 1996 году служыў у Менску, у храме Пакрова Божай Маці. У 2007 годзе за публікацыі ў прэсе і за выступ на канфэрэнцыі за свабоду веравызнаньня царкоўнае начальства забараніла яму служыць.
У 2009 годзе пакаяўся ў «крытыцы афіцыйных дакумэнтаў Расейскай праваслаўнай царквы і іншай дэструктыўнай дзейнасьці ў дачыненьні да Маці-Царквы», папрасіў прабачэньня, прызнаў сваю віну і зноў атрымаў дазвол служыць. Цяпер сьвятар Свята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыходу.