З такой скаргай у Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьвярнуўся жыхар Менску Дзьмітрый Прыгараў.
Ён распавёў, што 20 сьнежня на праспэкце Незалежнасьці супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Менску адабралі ў яго аўтамабіль BMW абсалютна свавольным чынам — без аніякіх тлумачэньняў, не складаючы дакумэнтаў аб канфіскацыі.
Дзьмітрый Прыгараў для ўдзелу ў акцыі «Стоп-падатак» выехаў на сталічны праспэкт з улёткай «Хопіць абдзіраць!» на сваім аўтамабілі.
«Я рухаўся па праспэкце з боку плошчы Перамогі ў кірунку Дому ўраду, калі ў раёне Палаца Рэспублікі мяне спыніў патруль ДАІ і накіраваў на стаянку каля палаца. Мяне адразу ж аштрафавалі за тое, што я сыгналіў, гэта значыць — ім пра гэта ўжо паведамілі па рацыі. Пытаньне, як вызначылі ў суцэльным гуле менавіта мой сыгнал, нікога не цікавіла. Пры мне супрацоўнік ДАІ камусьці патэлефанаваў, удакладніў нумар артыкула за падачу гукавога сыгналу і з усьмешкай сказаў, што ўпершыню будзе штрафаваць за тое, што нехта сыгналіў. Ён выпісаў мне квітанцыю на 65 тысяч штрафу».
Дзьмітрый адзначыў, што ніхто з двух супрацоўнікаў міліцыі, якія былі зь ім у машыне ДАІ, не прадставіўся, не паказаў ніякіх дакумэнтаў. Пасьля таго як штраф быў аформлены, яго папрасілі адчыніць капот.
«Я запытаўся, зь якой мэтай. Сказалі, што трэба спраўдзіць нумары кузава. Са стоадсоткавай упэўненасьцю, што ў мяне з гэтым усё ў парадку (мой аўтамабіль пастаўлены на ўлік, неаднаразова праходзіў тэхагляд, усе зьверкі нумароў — без праблемаў), я падняў капот. Ён толкам туды нават не паглядзеў і паведаміў, што машына адпраўляецца на стаянку Цэнтральнага РУУС. Я спытаў прычыну, ён сказаў: „У вас перавараны „стакан“ з нумарным знакам кузава“. Я паказаў яму заводзкія швы, спрабаваў пераканаць, што такога быць ня можа. На ўсе мае довады ён адказаў, што ён не экспэрт і з гэтым будуць разьбірацца экспэрты. Да таго часу ўжо падасьпеў эвакуатар — гэта значыць, яны мэтанакіравана хацелі адабраць у мяне аўтамабіль. Але я сказаў, што сам сяду за руль».
Па дарозе ў РУУС Дзьмітрый Прыгараў яшчэ раз папрасіў супрацоўніка міліцыі, які суправаджаў яго, паказаць свае дакумэнты — ніякай рэакцыі не было.
Малады чалавек кажа, што ў Цэнтральны РУУС у якасьці экспэрта для агляду аўтамабіля зьявіўся крыміналіст, які, зь яго ж уласных слоў, наагул ня меў права ажыцьцяўляць гэты агляд. Але ўсё ж агледзеў BMW, зрабіў некалькі фота. І пасьля гэтага ўладальніку аўтамабіль не аддалі.
«Мы чакалі яшчэ кагосьці. У РУУС прыехаў той даішнік, які выпісваў мне штраф. Падобна, ён блізкі да начальства, бо раздаваў там усім указаньні. Ён сказаў мне аддаць ключы ад машыны і тэхпашпарт. Я адмовіўся аддаваць ключы — маўляў, на якой падставе? Я сказаў яму, што ў гэтай сытуацыі мне наагул павінны былі выпісаць накіраваньне на экспэртызу, я павінен быў зьехаць сваім ходам і гэтак далей...»
На пярэчаньні аўтаўладальніка супрацоўнік ДАІ прапанаваў яму два варыянты: альбо сам аддаеш аўтамабіль, альбо забіраем яго сілай.
«Я аддаў яму ключы. Пасьля гэтага яны яшчэ доўга фатаграфавалі аўтамабіль, пісалі пратакол агляду. Аўтамабіль апячаталі. Але мне не далі ні копію пратаколу аб затрыманьні, ні копію агляду аўтамабіля. Сказалі толькі прыйсьці ў панядзелак — ні да каго, ні куды».
Калі 23 сьнежня Дзьмітры Прыгараў прыйшоў у Цэнтральны РУУС, яго каля гадзіны перанакіроўвалі з кабінэта ў кабінэт:
«У выніку я зайшоў да начальніка крымінальнага вышуку і сказаў, што хацелася б даведацца, што да чаго. Я спытаў, калі будзе экспэртыза, сказаў, што хачу, каб экспэртыза праводзілася ў маёй прысутнасьці. Хацеў даведацца, колькі часу мая машына ў іх прабудзе, таму што ў мяне хворая бабуля, якую трэба вазіць у паліклініку і гэтак далей. На ўсё гэта мне адказалі: раней трэба было думаць, сядзеў бы дома — не было б праблемаў.
Бязь лішніх тлумачэньняў супрацоўнік Цэнтральнага РУУС паведаміў Прыгараву, што ягоны аўтамабіль канфіскаваны на месяц.
24 сьнежня Дзьмітры Прыгараў накіраваў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі начальніку ўпраўленьня ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёну гораду Менску, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

На ўсё гэта мне адказалі: раней трэба было думаць, сядзеў бы дома — не было б праблемаў