24 сьнежня ў Маскве пачалося пасяджэньне Вышэйшага эўразійскага эканамічнага савету, у якім бяруць удзел прэзыдэнты і высокапастаўленыя чыноўнікі Расеі, Беларусі і Казахстану. Як паказаў першы дзень працы, пункты гледжаньня саюзьнікаў па некаторых пытаннях істотна розьняцца.
Так, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ісьці ў Эўразійскі эканамічны саюз, ня скончыўшы фармаваньне Мытнага саюзу, рызыкоўна. Па яго словах, за прамінулыя гады так і не ўдалося дамовіцца адносна мэханізмаў функцыянаваньня адной структуры, як на зьмену ёй рыхтуецца новая: «Мы пачалі ствараць Мытны саюз раней, чым Адзіную эканамічную прастору. Аднак нават па таварах не завяршылі працу», — наракаў у Маскве Лукашэнка.
Па яго словах, па-ранейшаму застаюцца канфіскацыі, уключна з алькаголем, тытунёвай прадукцыяй, лекамі, мэдычнымі вырабамі, газам, нафтай, нафтапрадуктамі, аўтамабілямі, рыбай і г. д: «Ісьці ў Эўразійскі эканамічны саюз, ня скончыўшы фармаваньне Мытнага, рызыкоўна і няправільна», — папярэдзіў Лукашэнка.
Афіцыйны Менск даўно патрабуе скасаваньня выняткаў на асобныя катэгорыі тавараў і паслугаў — перадусім, на газ, нафту і нафтапрадукты. Рашэньне ўступіць у Мытны саюз аргумэнтавалася менавіта тым, што Беларусь зможа атрымліваць сыравіну па ўнутрырасейскіх коштах і гэта дазволіць заашчадзіць вялізныя сродкі. Аднак вось ужо які год Расея не сьпяшаецца раздаваць энэргарэсурсы паводле сабекошту, што нэрвуе Лукашэнку і ягонае атачэньне.
24 сьнежня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін чарговым разам паабяцаў: у рамках стварэньня Эўразійскага эканамічнага саюзу да 1 сакавіка 2014 году павінен быць сфармаваны сьпіс выняткаў і абмежаваньняў, якія застаюцца ў межах Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама вызначаныя канкрэтныя тэрміны іх ліквідацыі.
Апроч таго, Пуцін выказаў спадзяваньне, што неўзабаве інтэграцыйныя структуры «тройкі» пашырацца за кошт новых сябраў. Так, па яго словах, прэзентаваная «дарожная карта» на ўступленьне ў Мытны саюз Армэніі, у стадыі ўзгадненьня разглядаецца адпаведная заява Кіргізстана. Пра тое, якая роля ў разнастайных саюзах адводзіцца Ўкраіне, расейскі лідэр публічна ня згадваў.