Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў усіх католікаў Беларусі з надыходзячым сьвятам Божага Нараджэньня.
«Гэтае сьвята ў Беларусі ня толькі рэлігійнае, але ўжо і дзяржаўнае, — сказаў Кандрусевіч. — Божае Нараджэньне сьвяткуюць ня толькі каталікі і пратэстанты, але і ўсе людзі. Аднак ці дакладна мы разумеем сутнасьць гэта дня? Мы занятыя падрыхтоўкай дому, падарункаў, елак, ясьляў да свята. Але сутнасьць гэтага сьвята ў тым, каб Ісус са сваёй ласкі нарадзіўся ў нашых сэрцах і душах. Божае Нараджэньне — гэта рэальнасьць нашага жыцьця. Таму я жадаю вам, дарагія браты і сёстры, услухацца ў стук касьцёла празь яго вучэньне ў дзьверы нашага сэрца. Каб Ісус прынёс доўгачаканы спакой у сьвет, у наша грамадзтва».