Што варта рабіць, каб стаць больш празорлівым?
Кіраўнік дасьледча-аналітычнага міжнароднага цэнтру Legatum Institute Джэфры Гедмін кажа, што прымаючы рашэньні адносна будучыні, любы кіраўнік любой кампаніі ці ўстановы наогул сутыкаецца з дылемамі, гэта значыць, з сытуацыямі, у якіх даводзіцца выбіраць паміж аднолькава нявыгаднымі рашэньнямі.
У сваім блогу, зьмешчаным на сайце Harvard Business Review, Джэфры Гедмін прыгадвае ў гэтай сувязі адну асабістую дылему, у якой ён апынуўся, калі быў прэзыдэнтам Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (2007-2011).
Аказваецца, спадара Гедміна тады праінфармавалі, што адзін з журналістаў на Радыё некалі працаваў тайным агентам у разьведцы варожай для ЗША дзяржавы. Факт агентурнага супрацоўніцтва журналіста стаў вядомы толькі нядаўна, у новай геапалітычнай сытуацыі, калі ад згаданай разьведкі і згаданага варожага рэжыму не засталося і сьледу. А тым часам былы разьведчык стаў вельмі паважаным журналістам і калегам. «Што рабіць з гэтым чалавекам? Звольніць яго? На якой падставе? І якія наступствы гэта мела б для кампаніі?» – пытаецца Джэфры Гедмін у сваім блогу, так і не раскрываючы таямніцы, што ён зрабіў у адносінах да гэтага журналіста.
У агульнасьці, калі хочаце зрабіць празорліва і прымаць кампэтэнтныя рашэньні, дык вам, паводле Джэфры Гедміна, варта працаваць у чатырох накірунках:
1. Павялічваць сваю здольнасьць да назіраньня. «Для пачатку, будзьце рэалістамі ды заўсёды зьбірайце як мага паўнейшую інфармацыю, якая дазволіла б вам зрабіць уласныя высновы і вызначыць тэндэнцыі. Уважлівае выслухоўваньне іншых – страчанае мастацтва ў сучаснай культуры самаўпэўненасьці і навязьлівага прапаведваньня – можа дапамагчы нам адрозьніць сыгнал ад шуму» – піша Гедмін.
2. Не баяцца стаць (крыху) нелюдзімым. «У мяне некалі быў калега, выдатны знаўца Кітаю, які пазьбягаў канфэрэнцый і прафэсійных сходаў. Ягоная лёгіка была простая. Ён быў перакананы, што такія ва ўсіх адносінах прыемныя таварыскія сустрэчы непазьбежна вядуць да ўзьнікненьня статкавага мысьленьня ў асяродзьдзі экспэртаў».
3. Вывучаць гісторыю. «Рабіце гэта не таму, што гісторыя паўтараецца, а таму, што гісторыя часта рыфмуецца, як казаў Марк Твэн. Рыфмы могуць датычаць схемаў грамадзкага жыцьця, уплыву тэхналёгіі, або спосабаў, як дзяржавы прыстасоўваюцца да сучаснасьці».
4. Вучыцца вырашаць неадназначныя сытуацыі. «Большасьць з нас, ці то ад прыроды, ці то ад выхаваньня, запраграмаваная на тое, каб бачыць сьвет праз прызму чорна-белых выбараў. На жаль, часта мы знаходзім у гэтым сьвеце шмат шэрага колеру. Як, напрыклад, у маім выпадку з былым выведнікам, сваё рашэньне адносна якога я тут не магу выявіць».
«Жыцьцё рэдка працякае лінейна, і нават найлепшыя прагнозы часта разбураюцца тым, што мы называем «непрадбачанымі невядомымі». Але няхай гэта не спыняе вас у вашым памкненьні вывучыць мінулае і сучаснасьць, каб лепш падрыхтавацца да нявызначанай будучыні» – заключае былы прэзыдэнт нашага радыё.