Візы ў Вялікую Брытанію будуць афармляць у Маскве

Лёндан з вышыні палёту гэлікоптэру

Амбасада Вялікабрытаніі ў Менску плянуе закрыць візавы аддзел, прыём заявак на візы ад беларусаў будзе зьбіраць камэрцыйная структура, якая будзе папаваць іх у консульскую службу ў Маскве.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт амбасады.
«У рамках працэсу, які праводзіць Візавая і іміграцыйная служба Вялікабрытаніі, паўнамоцтвы візавага аддзела ў Мінску па прыняцьцю рашэньняў па выдачы віз жыхарам Беларусі будуць перададзены буйному рэгіянальнаму цэнтру пасольства Вялікабрытаніі ў Маскве. З гэтай прычыны візавы аддзел пасольства ў Менску будзе закрыты, і з сакавіка—красавіка 2014 года пачне працаваць Цэнтар па прыёме заявак пад кіраўніцтвам аднаго з камэрцыйных партнэраў Візавай і іміграцыйнай службай Вялікабрытаніі, які будзе прымаць заяўкі на брытанскую візу ад жыхароў Беларусі ў Менску. Мы праводзім кансультацыі з беларускімі ўладамі па гэтым пытаньні. Больш падрабязная інфармацыя будзе вядома ў пачатку наступнага года»,— сьцьвярджаецца ў паведамленьні.

З 2007 году Візавая і іміграцыйная служба Вялікабрытаніі закрыла вялікую колькасьць візавых аддзелаў і стварыла некалькі буйных рэгіянальных цэнтраў ва ўсім сьвеце. Зараз дзейнічае ужо больш за 300 цэнтраў па прыёму заявак і больш за 30 рэгіянальных цэнтраў, дзе прымаюцца рашэньні наконт выдачы візаў.

Камэрцыйны партнэр для арганізацыі прыёму заявак на брытанскія візы для жыхароў Беларусі ў Менску пакуль ня вызначаны.