У трох гарадах ЗША адбыліся дэманстрацыі з нагоды 3-й гадавіны разгону Плошчы.
21 і 22 сьнежня адразу ў трох гарадах ЗША прадстаўнікі беларускай дыяспары ўзгадалі падзеі трохгадовай даўніны, калі беларускія ўлады разагналі масавыя пратэсты супраць фальшаваньня вынікаў выбараў прэзыдэнта.
Выхадцы зь Беларусі выйшлі ў гэтыя дні на вуліцы ў Нью-Ёрку, Філядэльфіі ды Маямі.
21 сьнежня прадстаўнікі трох беларускіх арганізацыяў падыйшлі да штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, каб нагадаць пра тое, што вось ужо тры гады, як у Беларусі няма легітымнай улады, а былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч ды іншыя актывісты дэмакратычных сілаў знаходзяцца за кратамі і маюць статус вязьняў сумленьня.
Каля 40 прадстаўнікоў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня «Пагоня» ды арганізацыі «Беларусы ў выгнаньні» выйшлі са сьцягамі ды плякатамі на скрыжаваньне 1-й Авэню ды 43-й вуліцы ў Манхэтане. Перад прысутнымі выступілі Дзьмітры Шчыгельскі, Алла Орса-Рамана, Віктар Едзіновіч, Вячка Станкевіч, Ганна Сурмач і Юрась Зянковіч.
Яны адзначылі важнасьць салідарнасьці беларусаў усяго сьвету з суайчыньнікамі і, у першую чаргу, з тымі, каго рэжым Лукашэнкі трымае за кратамі, і заклікалі беларусаў за мяжой і на радзіме да аб’яднаньня дзеля вызваленьня краіны ад дыктатуры, паведаміў Свабодзе Юрась Зянковіч.
22 сьнежня ў грамадзка-культурнай залі Сабору сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, што ў Нью-Ёрку, адкрылася фотавыстава, прысьвечаная падзеям беларускай Плошчы-2010. Выставу арганізавалі «Беларусы ў выгнаньні» ды Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне.
22 сьнежня 2013 Паўднёва-Флярыдзкі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня правёў сваю акцыю, прысьвечаную трэцім угодкам з дня падаўленьня мірнай дэманстрацыі нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Акцыя адбылася на галоўнай вуліцы Collins avenue у Sunny Isles Beach. Беларускія і амэрыканскія сьцягі, агульны плакат акцыі, а таксама палітычныя карыкатуры беларускага мастака Дзмітрыя Багацішчава прыцягнулі ўвагу жыхароў Маямі да Беларусі і яе праблем.
22 сьнежня, каля Independence Hall у Філядэльфіі, дзе разьмешчаны The Liberty Bell (Звон Свабоды) адбыўся мітынг мясцовых беларусаў, прымеркаваны да 3-й гадавіны падзеяў 19 сьнежня ў Менску. Беларуская моладзь сабралася, каб нагадаць пра падзеі 2010 году і выказаць салідарнасьць з палітычнымі зьняволенымі. Месцам правядзеньня акцыі быў абраны адзін з галоўных амэрыканскіх сымбаляў барацьбы за незалежнасьць — Звон Свабоды.
Выступленьні ў Нью-Ёрку, Маямі ды Філядэльфіі праходзілі ў рамках сусьветнага маратону салідарнасьці беларусаў замежжа з суайчыньнікамі на радзіме і палітычнымі зьняволенымі. Раней на мінулым тыдні аналягічныя акцыі адбыліся таксама ў гарадах Вашынгтоне і Лос-Анжалясе (19 сьнежня), а таксама ў Польшчы (Варшава і Познань), у Кіеве на Майдане Незалежнасьці і ў Канадзе (Таронта), паведаміў Свабодзе Юрась Зянковіч.