Хадаркоўскі можа стаць іконай стылю для апазыцыі, — блогер Кабанаў

Міхаіл Хадаркоўскі

Беларускі блогер Андрэй Кабанаў глядзеў жывую трансьляцыю з прэсавай канфэрэнцыі Хадаркоўскага, якая адбылася сёньня ў Бэрліне. Ён лічыць, што былы палітвязень не выглядае зломленым. На пытаньне, ці можа Хадаркоўскі прэтэндаваць на лідэрства ў Расеі, Кабанаў адказаў:

Андрэй Кабанаў

«Час пакажа. Ня думаю, што абавязкова патрэбны харызматычны лідэр пратэстнага руху, але як ікона стылю — цалкам. Час пакажа, але факт абмену згуляе з Пуціным злы жарт, гэта 100%! За 8 месяцаў да заканчэньня тэрміну, мяняць свабоду ў найлепшых традыцыях КДБ узору брэжнеўскіх часоў. Сьвежая памяць пакаленьняў. Добры сыквэл», — лічыць Кабанаў

Ці мог бы Хадаркоўскі паспрыяць вызваленьню беларускіх палітвязьняў?

«У яго блізкія для яго людзі сядзяць у турме, для яго гэта першачарговая задача, абавязак. Доўг прыстойнага чалавека, які паважае сябе. Яго слова цяпер шмат значыць для ўсіх, у тым ліку і для нашых зьняволеных. Але каб заступіцца — патрэбны рэальныя рычагі, якіх у яго цяпер пакуль няма».

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА