Хадаркоўскі не выключае магчымасьці ўдзелу ў грамадзкай дзейнасьці. Жывая трансьляцыя з прэс-канфэрэнцыі

Экс-кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКОС Міхаіл Хадаркоўскі сёньня дае прэсавую канфэрэнцыю ў Бэрліне, куды ён прыбыў у пятніцу пасьля таго, як у той жа дзень быў вызвалены з калёніі ў Карэліі.

Міхаіл Хадаркоўскі не выключыў магчымасьці свайго ўдзелу ў грамадзкай дзейнасьці. Пра гэта экс-кіраўнік ЮКАСу заявіў сёньня ў Бэрліне, сустракаючыся з вузкім колам журналістаў перад агульнай прэс-канфэрэнцыяй. Адказваючы на пытаньні, Хадаркоўскі сказаў, што пытаньне палітыкі як барацьбы за ўладу для яго не стаіць. «Пытаньне бізнэсу для мяне зачыненае, у барацьбе за актывы удзельнічаць ня буду», — дадаў бізнэсмэн. Разам з тым, паводле яго словаў, будзе працягвацца праца па абскарджваньні вынесеных абвінаваўчых прысудаў па справе ЮКАСу. «Гэта тычыцца імяннога асабістага перасьледу, тэма актываў кампаніі мяне не цікавіць», — падкрэсьліў Міхаіл Хадаркоўскі.

20 сьнежня Хадаркоўскі быў памілаваны ўказам Пуціна. Рашэньне памілаваць Хадаркоўскага расейскі прэзыдэнт матываваў меркаваньнямі гуманнасьці, тым, што ў экс-кіраўніка ЮКАСу сур’ёзна хворая маці, а таксама тым, што ён ужо адсядзеў 10 гадоў, і гэта вялікі тэрмін.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ