Яны дэманстратыўна на невялікай хуткасьці з уключанымі аварыйнымі сыгналамі шэсьць разоў аб’ехалі вакол будынка аблвыканкаму асноўнымі гарадзкімі магістралямі – па вуліцах Першамайскай і Ленінскай ды праспэкце Міру.
Іх спынялі супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі і тут жа адпускалі. Двое маладых хлопцаў былі расчараваныя абыякавасьцю сваіх калегаў аўтамабілістаў. На пытаньне, чаму аўтамабілісты ня выйшлі масава на акцыю пратэсту, хлопцы зазначылі, што прычына ня ў страху, а ў зьнявераньні людзей, што яны могуць нешта зьмяніць.

Магілёў. Да 18 гадзінаў на гэтым перакрыжаваньні – корак.

Машыны, якія дэманстратыўна на невялікай хуткасьці аб’яжджалі будынак аблвыканкаму з уключанай аварыйкай.