25 сьнежня ў менскім клюбе Re: public пройдзе юбілейны пяты «Калядны фэст». Радыё Свабода — інфармацыйны партнэр мерапрыемства.
Паводле арганізатара Віталя Супрановіча, «Калядны фэст» — гэта ня толькі своеасаблівая справаздача за год аб разьвіцьці сярэднявечнай і фольк-музыкі ў нашай краіне, але і спроба паказаць сувязь сучаснасьці зь мінуўшчынай:
«На фэстывалі традыцыйна граюць лепшыя гурты сярэднявечнага і фальклёрнага накірунку, дзякуючы чаму мерапрыемства вельмі арганічна ўпісваецца ў кантэкст старажытнага абрадавага сьвята».
У гэты вечар на сцэне выступяць гурты: СТАРЫ ОЛЬСА, ZNICH, LITVINTROLL, IRDORATH, PAWA, LITY TALER. У праграме таксама сярэднявечныя танцы з калектывамі Гістрыён і Фламея.
Арганізатары абяцаюць, што ўсе, хто прыйдзе ў сьвяточных, народных або карнавальных касьцюмах, атрымаюць у падарунак кампакт-дыск зь беларускай музыкай.