Экспарт прадуктаў сёлета — адзіная галіна, якая дае станоўчае сальда рэспубліканскаму бюджэту.
Пра гэта заявіў сёньня намесьнік кіраўніка беларускага ўраду Пётар Пракаповіч, выступаючы на агульным паседжаньні дзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу. Ён сказаў, што сёлета ад продажу харчоў за мяжу Беларусь атрымае прыбытак каля 1,4 мільярда даляраў.
Пётар Пракаповіч лічыць, што задача, якую паставіў Аляксандар Лукашэнка, а менавіта — выйсьці на продаж харчоў у 2015 годзе на 7 мільярдаў даляраў, — магчымая. Галоўныя рэзэрвы, на думку віцэ-прэм’ера, — гэта малочная прамысловасьць, у якой «мы ўжо тры гады топчамся на адным месцы; калі б у нас цяпер было столькі кароваў, колькі ў 1990 годзе, дык не было б ніякай праблемы».
Адказваючы на пытаньне дэпутатаў пра фінансаваньне аграрнага комплексу, Пётар Пракаповіч сказаў, што дакладная лічба фінансаваньня будзе абвешчаная бліжэйшымі днямі, але яна складзе дзесьці прыкладна ад 22 да 24 трыльёнаў рублёў.