Мазырскі НПЗ прапанавалі «Роснефти»

Пра гэта паведаміў 20 сьнежня на сумесным паседжаньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч.
Пётар Пракаповіч заявіў: «Адной з галоўных умоваў прыватызацыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода становіцца прапанова павелічэньня паставак сырой нафты на гэта прадпрыемства да 20 мільёнаў тон у год. Нашы расейскія калегі ўзялі час для таго, каб абдумаць гэтую прапанову і, я спадзяюся, цягам аднаго месяца яны вызначацца. Па нашых падліках, для беларускай эканомікі такое рашэньне абернецца набыцьцём да 4 мільярдаў даляраў за год. Зараз мы імкнёмся не прадаваць у Эўропу сырую нафту, паколькі гэта эканамічна нявыгадна, а максымальна перапрацоўваць яе на нашых заводах і прадаваць за мяжу гатовыя нафтапрадукты».