Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за звальненьне ад крымінальнай адказнасьці ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту ў краіне.
Адпаведны закон, падрыхтаваны апазыцыяй, падтрымалі 339 дэпутатаў у 450-мандатным парлямэнце.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч арганізуе 20 сьнежня круглы стол для абмеркаваньня шляхоў вырашэньня цяперашняй сытуацыі ў кране. Але апазыцыя заявіла, што гатовая ўзяць удзел у ім толькі пад умовай амністыі для мірных грамадзян, якія былі затрыманыя ў сувязі з пратэстамі на Эўрамайдане ў Кіеве і ў іншых гарадах.