Тры гады таму 19 сьнежня ў Менску была жорстка разагнаная шматтысячная акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Тры гады таму адразу пасьля галасаваньня большасьць альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў у прэзыдэнты былі арыштаваныя, зь іх Міколу Статкевіча, Андрэя Саньнікава і Дзьмітрыя Вуса асудзілі на турэмнае зьняволеньне. Улады ўжылі рэпрэсіі да дзясяткаў удзельнікаў Плошчы. Якія ўрокі 2010-га перад прэзыдэнцкай кампаніяй 2015 году?
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус адбыў за кратамі амаль год і быў памілаваны Лукашэнкам, хоць прашэньня не пісаў. Ён лічыць, што ў 2015 годзе будзе іншая апазыцыя, якая павядзе краіну да рэформаў і дэмакратыі. Паводле Вуса, галоўны ўрок кампаніі-2010 такі:
«У нас апазыцыі ў Беларусі няма. Ёсьць апазыцыя, якая схавана падтрымлівае рэжым. Гэта самы асноўны ўрок для мяне. І што з гэтымі людзьмі нельга працаваць, бо яны не зацікаўленыя ў прасоўваньні дэмакратыі. У нас дэмакратыі няма, няма такога інстытуту ўлады, як выбары. Гэтая клаўнада, якую цяпер спрабуе наладзіць апазыцыя, робіцца з падачы адміністрацыі прэзыдэнта».
Сябра каманды кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Зьміцер Бандарэнка таксама быў асуджаны па справе 19 сьнежня, а потым вызвалены з калёніі «Віцьба-3» па ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні. Цяпер ён знаходзіцца за мяжой. Бандарэнка лічыць, што ня трэба рыхтавацца наўпрост да кампаніі 2015 году, а трэба шукаць момант для дзеяньняў, які можа надысьці і раней:
«Я не кажу, вядома, пра мясцовыя выбары, бо гэта суцэльная бздура. А я кажу пра сытуацыю, як на Майдане ва Ўкраіне. То бок увесь час трэба скарыстоўваць сытуацыю. Трэба трымаць руку на пульсе і адчуваць настрой народу».
Шмат хто з удзельнікаў Плошчы трапіў пад перасьлед, шмат каго кінулі за краты, некаторыя апынуліся за межамі краіны. Як запабегчы такім наступствам?
Бандарэнка: «Да падзеяў 2010 году было забойства лідэраў апазыцыі, журналістаў, Алега Бябеніна. Тут, на жаль, ня мы, а вораг выбірае сродкі. Безумоўна, трэба думаць пра тое, каб мінімізаваць наступствы для большасьці шараговых удзельнікаў. Але без самаахвярнасьці не абысьціся. І трэба быць гатовым да ўсяго, бо гэта мы выбралі шлях негвалтоўнага супраціву, а дыктатура такіх абавязаньняў на сябе ня брала».
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук не зьбіраецца выстаўляць сваю кандыдатуру на новых выбарах. Ён кажа, што асноўны ўрок палягае ў тым, каб «ня хлусіць і не падстаўляць адзін аднаго».
«Гэта тычыцца хутчэй апазыцыі, чым улады. Калі б людзі, якія дэкляруюць, што яны дэмакраты, эўрапейцы, паводзілі сябе згодна з эўрапейскімі каштоўнасьцямі, выконвалі абяцаньні, не хлусілі, не падманвалі, не распускалі плётак, тады б давер да апазыцыі і адзін да аднаго быў бы зусім іншы. І самае галоўнае, адзіная альтэрнатыва Лукашэнку — лібэральны парадак дня».
Кіраўнік штабу Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў, які быў асуджаны на 2 гады ўмоўна, кажа пра тры ўрокі з кампаніі 2010 году:
«Першы ўрок. Калі мы хочам, каб плян, зьвязаны зь мірнымі дэманстрацыямі, быў пераможны, нам патрэбна падтрымка большасьці ў грамадзтве.
Другі ўрок: апазыцыі трэба значна менш часу траціць на ўнутраныя разборкі. Трэба гаварыць пра тое, што важна людзям, і на гэтым будаваць сваю кампанію. Адзіны кандыдат — не панацэя, але вельмі важны чыньнік у выбарчай кампаніі.
І трэцяе: трэба проста быць шчырымі зь людзьмі, калі мы іх клічам на плошчу, для чаго мы туды клічам і што зьбіраемся рабіць».
Сяргей Марцалеў, былы кіраўнік выбарчага штабу Міколы Статкевіча, быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту на два гады ўмоўна. У ліпені гэты тэрмін скончыўся, і палітык атрымаў права свабодна езьдзіць па краіне і за мяжу. Паводле Марцалева, паколькі галасы выбарцаў у Беларусі ня лічацца, самае важнае — правесьці ўдалую мабілізацыйную палітычную кампанію.
«У выніку мабілізацыйная кампанія зь вялікай колькасьцю кандыдатаў вылілася ў масавую акцыю — самую ўдалую за апошнія 11 гадоў. Саракатысячную дэманстрацыю на праспэкце Скарыны. Пытаньне пра адзінага кандыдата не актуальнае датуль, пакуль галасы выбарцаў не пачнуць лічыць. Важна, каб тыя, хто вырашыць балятавацца ў прэзыдэнты ў 2015 годзе, несьлі адказнасьць за свае словы і былі гатовыя несьці адказнасьць за тое, што будзе адбывацца ў дзень выбараў. Для таго, каб людзі, якія ім павераць і прыйдуць на ўчасткі для галасаваньня, на мерапрыемствы, прысьвечаныя выбарам, потым не былі гэтым расчараваныя».
Павал Севярынец, сябра штабу экс-кандыдата Віталя Рымашэўскага, адбыў тры гады «хіміі». Севярынец кажа пра ўрок разьяднанасьці:
«Калі ў 2015 годзе паўторыцца сытуацыя 2010 году зь некалькімі дэмакратычнымі кандыдатамі, то ўсё можа скончыцца яшчэ горш. Таму гэта ўрок адзінства. Гэта выклік для ўсіх тых, хто цяпер прэтэндуе на тое, каб стаць лідэрамі, ім абавязкова трэба дамовіцца. БХД гэты ўрок вывучыла. Мы зараз не вылучаем свайго партыйнага кандыдата, а прапаноўваем сябе як плятформу для яднаньня, для таго, каб у нас быў адзіны лідэр, адзіная стратэгія і каманда. А галоўны сутнасны ўрок — не хапіла духу. Паглядзіце на ўкраінцаў, якія пачынаюць свой Майдан з малітвы, якія разам сьпяваюць гімн, якія трымаюцца каштоўнасьцяў і маралі як стрыжня супраціву. Гэтага, на жаль, на Плошчы-2010 не было. Урок адзінства і духу нам трэба вывучыць».
Вус: У Беларусі апазыцыі няма
«У нас апазыцыі ў Беларусі няма. Ёсьць апазыцыя, якая схавана падтрымлівае рэжым. Гэта самы асноўны ўрок для мяне. І што з гэтымі людзьмі нельга працаваць, бо яны не зацікаўленыя ў прасоўваньні дэмакратыі. У нас дэмакратыі няма, няма такога інстытуту ўлады, як выбары. Гэтая клаўнада, якую цяпер спрабуе наладзіць апазыцыя, робіцца з падачы адміністрацыі прэзыдэнта».
Бандарэнка: Мы выбралі шлях негвалтоўнага супраціву
«Я не кажу, вядома, пра мясцовыя выбары, бо гэта суцэльная бздура. А я кажу пра сытуацыю, як на Майдане ва Ўкраіне. То бок увесь час трэба скарыстоўваць сытуацыю. Трэба трымаць руку на пульсе і адчуваць настрой народу».
Шмат хто з удзельнікаў Плошчы трапіў пад перасьлед, шмат каго кінулі за краты, некаторыя апынуліся за межамі краіны. Як запабегчы такім наступствам?
Бандарэнка: «Да падзеяў 2010 году было забойства лідэраў апазыцыі, журналістаў, Алега Бябеніна. Тут, на жаль, ня мы, а вораг выбірае сродкі. Безумоўна, трэба думаць пра тое, каб мінімізаваць наступствы для большасьці шараговых удзельнікаў. Але без самаахвярнасьці не абысьціся. І трэба быць гатовым да ўсяго, бо гэта мы выбралі шлях негвалтоўнага супраціву, а дыктатура такіх абавязаньняў на сябе ня брала».
Раманчук: Вылучацца ня буду
«Гэта тычыцца хутчэй апазыцыі, чым улады. Калі б людзі, якія дэкляруюць, што яны дэмакраты, эўрапейцы, паводзілі сябе згодна з эўрапейскімі каштоўнасьцямі, выконвалі абяцаньні, не хлусілі, не падманвалі, не распускалі плётак, тады б давер да апазыцыі і адзін да аднаго быў бы зусім іншы. І самае галоўнае, адзіная альтэрнатыва Лукашэнку — лібэральны парадак дня».
Дзьмітрыеў: Адзіны кандыдат — не панацэя
«Першы ўрок. Калі мы хочам, каб плян, зьвязаны зь мірнымі дэманстрацыямі, быў пераможны, нам патрэбна падтрымка большасьці ў грамадзтве.
Другі ўрок: апазыцыі трэба значна менш часу траціць на ўнутраныя разборкі. Трэба гаварыць пра тое, што важна людзям, і на гэтым будаваць сваю кампанію. Адзіны кандыдат — не панацэя, але вельмі важны чыньнік у выбарчай кампаніі.
І трэцяе: трэба проста быць шчырымі зь людзьмі, калі мы іх клічам на плошчу, для чаго мы туды клічам і што зьбіраемся рабіць».
Марцалеў: Пытаньне пра адзінага кандыдата не актуальнае
«У выніку мабілізацыйная кампанія зь вялікай колькасьцю кандыдатаў вылілася ў масавую акцыю — самую ўдалую за апошнія 11 гадоў. Саракатысячную дэманстрацыю на праспэкце Скарыны. Пытаньне пра адзінага кандыдата не актуальнае датуль, пакуль галасы выбарцаў не пачнуць лічыць. Важна, каб тыя, хто вырашыць балятавацца ў прэзыдэнты ў 2015 годзе, несьлі адказнасьць за свае словы і былі гатовыя несьці адказнасьць за тое, што будзе адбывацца ў дзень выбараў. Для таго, каб людзі, якія ім павераць і прыйдуць на ўчасткі для галасаваньня, на мерапрыемствы, прысьвечаныя выбарам, потым не былі гэтым расчараваныя».
Севярынец: БХД ня будзе вылучаць свайго кандыдата