17 сьнежня усё ж такі можа стаць вырашальным днём для Ўкраіны.
Януковіч у Маскве атрымаў беспрэцэдэнтную зьніжку на газ і 15-мільярдны крэдыт. А ва ўкраінскай апазыцыі нарэшце вызначыўся лідэр, зь якім яна можа патрабаваць датэрміновых выбараў.
Сёньня зранку, выступаючы ў будынку Вярхоўнай рады, лідэры ўкраінскай апазыцыі агучылі свае асноўныя патрабаваньні: датэрміновыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары. Са словаў лідэра партыі «Ўдар» Віталя Клічка, яны маюць адбыцца ўжо ў сакавіку. «Вельмі хутка, – паведаміў Клічко. – Апазыцыя вырашыцца з аб’яднаным кандыдатам».
А сёньняшні дзень, магчыма, дае старт асабістай прэзыдэнцкай кампаніі Віталя Клічка. Менавіта ён выклікаў дзейнага ўкраінскага прэзыдэнта на «рынг», выступаючы падчас Народнага веча.
«Я выклікаю Януковіча – ён мой пэрсанальны супернік, і я выклікаю яго на рынг».
Падпісаныя Януковічам пагадненьні з Расеяй, якія апроч зьніжанай на траціну цаны на газ (з 400 да 268,5 даляраў за тысячу кубоў) прадугледжваюць яшчэ і ўзмацненьне вайсковага супрацоўніцтва і фактычнае прыроўніваньне расейскага рубля да ўкраінскай грыўны, здольныя ўліць сьвежую кроў у грамадзкія пратэсты ў Кіеве.
Да таго ж у пратаколе ўкраінска-расейскіх паседжаньняў ёсьць і вельмі красамоўны пункт 4, дзе наўпрост ідзецца пра тое, што ў «кароткія тэрміны мусіць быць падпісаны Мэмарандум пра ўзаемадзеяньне Расейскай фэдэрацыі па зьбліжэньню тэхнічных рэглямэнтаў Украіны і Мытнага саюзу».
А Мытны саюз – натуральная чырвоная ануча для Майдана. «Не Таёжнаму саюзу» найгучней гучала сёньня на галоўнай кіеўскай плошчы. У сытуацыі парлямэнцкага крызысу Майдан – адзіны спосаб для апазыцыі атрымаць перамогу. Нездарма сёньня Алег Цягнібок і Арсень Яцэнюк неаднаразова заклікалі Майдан «стаяць да канца».
«У апазыцыі няма ў руках тых інструмэнтаў, якія дапамаглі выканаць пажаданьні людзей – адправіць Януковіча ў адстаўку, – кажа журналіст уплывовага ўкраінскага выданьня «Украінская праўда» Сяргей Лешчанка. – Апазыцыя намагаецца ў гэтай сытуацыі дзеяць у рэчышчы патрабаваньняў людзей, але так, каб ня стаць закладнікам нявыкананых абяцаньняў. Яны ня могуць паабяцаць, што Януковіч пойдзе ў адстаўку, але яны ўсё ж стараюцца падыйсьці да гэтай мэты шляхам дасягненьня мэтаў меншых».
Паводле законаў, цяпер легітымна прыняць рашэньне пра адстаўку можа толькі сам Віктар Януковіч. Мяркуючы па ягоных актыўных дзеяньнях на франтах зьнешняй палітыкі і неаднаразовых спробах разагнаць прыхільнікаў эўрапейскага выбару Ўкраіны ў Кіеве, зрабіць гэта добраахвотна ён ня надта хоча.
«На жаль, у мностве выпадаў сёньняшняя ўлада дзейнічала не на падставе закона, а насуперак яму, – лічыць украінскі палітаналітык Валер Чалы. – І таму фактычна адбываецца працэс дэлегітымацыі ўлады. Ня толькі падзеньня даверу, але і ўвогуле яе легітымнасьці. Сытуацыя ва Ўкраіне не спрасьцілася, яна наадварот завастрылася».
Па меркаваньні Валера Чалага, зьмены ўлады – сапраўды адзіны спосаб выйсьця з палітычнага і эканамічнага крызысу, у якім апынулася Ўкраіна.
«Насамрэч сытуацыя будзе зразумелая ў бліжэйшыя дні. Пакуль што легітымнага выхаду зь яе няма, – кажа Чалы. – Пытаньне ня ў тым, ці гатовыя апазыцыя і ўлада весьці перамовы. Пытаньне ў іншым – людзі патрабуюць зьмены сыстэмы, якая склалася апошнім часам. І нават калі апазыцыя закліча іх пайсьці з вуліц, з Майдану, гэта будзе зрабіць нерэальна без выкананьня хаця б часткі тых патрабаваньняў, якія там гучаць».
Што можа прымусіць Януковіча пайсьці ў адстаўку? Сяргей Лешчанка лічыць, што пры цяперашніх умовах прэзыдэнт у адстаўку сам ня сыдзе:
«Вось калі б Межыгор’е захапіла 10 тысяч паўстанцаў, якія пачалі б там проста жыць і такім чынам яго выцясьнялі, то можа быць, – жартуе журналіст. – Але цяпер Януковіч надзейна абаронены. Скажам так, ён у крызысе, але крызыс гэты яшчэ не перакінуўся на яго асабіста».
Так ці інакш, паводле апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» больш як 72 працэнты ўдзельнікаў Майдану зьбіраюцца быць на Майдане «столькі, колькі будзе трэба».
Асноўнае патрабаваньне ўдзельнікаў украінскіх пратэстаў застаецца нязьменным – поўная перазагрузка ўлады: адстаўка ўраду і адстаўка Віктара Януковіча.