Незалежнага журналіста Андрэя Мялешку з Горадні папярэдзілі за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі.
Сёньня Мялешка быў выкліканы ў абласную пракуратуру, дзе яму паказалі відэа, на якім відаць, што ён знаходзіцца ў Сьвіслачы 27 кастрычніка, калі там адзначаліся ўгодкі паўстаньня 1863 году. Потым яшчэ паказалі раздрукоўку сайту «Радыё Рацыя», дзе быў зьмешчаны матэрыял за подпісам Ігара Мікалаева.
«Я быў зьдзіўлены, што мяне папярэджваюць, бо пад матэрыялам стаяла не маё прозьвішча, але пракурор сказаў, што гэта мой псэўданім. Я зь ім не пагадзіўся і сказаў, што буду абскарджваць гэтае папярэджаньне».
Некалькі тыдняў таму за працу без акрэдытацыі на замежны тэлеканал «Белсат» былі папярэджаныя два гарадзенскія журналісты — Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч. Яны таксама знаходзіліся ў Сьвіслачы 27 кастрычніка, калі там адзначаліся ўгодкі паўстаньня 1863 году.
Паводле дзейнага заканадаўства ў выпадку паўторнага папярэджаньня на працягу году ім пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.
Беларуская асацыяцыя журналістаў доўгі час вядзе змаганьне за зьмену закону «Аб сродках масавай інфармацыі» і адмену практыкі акрэдытацыі, якае стварае падставы для рэпрэсіяў супраць незалежных журналістаў, але пакуль безвынікова.