Чаму людзі выходзяць на Майдан? Чаму ў Майдана няма свайго Леніна? Ці пагражае Ўкраіне распад і грамадзянская вайна?
У перадачы ўдзельнічаюць дырэктар ўкраінскай службы Радыё Свабода Мар'яна Драч, аглядальнік расейскай службы нашага радыё, пісьменьнік Ігар Памяранцаў і кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», пісьменьнік Уладзімер Някляеў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.