Верш за Максіма. Эфір з Аленай Ціхановіч ад 18.00


Беларусь гатовая на любыя захады для нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

Бюджэт на новы год прыняты без паправак і заўваг. Выдаткі на ўтрыманьне КДБ павялічваюцца на 23%, на культуру скарачаюцца на 19%.

Сёньня пачынаюцца паэтычныя чытаньні ў абарону музэя Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесьці. Музэй Багдановіча хочуць закрыць як юрыдычную адзінку і залучыць яго у Музэй беларускай літаратуры.

У 2014 годзе Беларусь мае намер распачаць будоўлю першай антарктычнай станцыі. У бюджэце на дасьледаваньні Антарктыды выдзяляюцца 6,5 мільярдаў рублёў.

На кіеўскім мітынгу ў падтрымку прэзыдэнта Віктара Януковіча — на так званым «Антымайдане» —у выхадныя выступіў вакальна-інструмэнтальны ансамбаль «Песьняры».

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.