У годзе тысяча дзевяцьсот восемдзесят восьмым ад Раства Хрыстова купіць білет на самалёт азначала амаль тое самае, што падпісаць сабе сьмяротны прысуд. Перабольшаньне, вядома — але не настолькі вялікае, як можа падацца. У ліпені амэрыканскі крэйсэр зьбівае над Пэрсыдзкай затокай іранскі аэробус — пераблытаўшы яго з бамбавіком. Гіне амаль трыста чалавек. У ліпені пакістанскі дыктатар Зія Уль-Хак садзіцца ў вайсковы самалёт і ні стуль ні сьсюль разьбіваецца разам з трыма дзясяткамі пасажыраў і экіпажам. У жніўні на авіяшоў у Рамштайне ў Заходняй Нямеччыне падаюць тры італійскія самалёты, адзін зь іх проста на гледачоў: гінуць семдзесят чалавек, паранена амаль чатырыста.
Надыходзіць 21 сьнежня. Шостая гадзіна вечара. У бары лёнданскага лётнішча Гітроў сядзіць бізнэсовец Ясвант Сінгх Басута і п’е сваё трэцяе віскі. Раптам ён чуе зь нябёсаў голас, які нібыта называе яго імя. Ясвант Сінгх Басута ўздрыгвае і абводзіць вачыма апусьцелы бар. «Падалося», — думае ён і замаўляе яшчэ шклянку. Празь нейкі час таямнічы голас зноў кліча яго па імі. «Лухта якая, — думае містэр Сінгх. — Нешта я шмат нэрвуюся апошнім часам». Слыхавыя галюцынацыі паўтараюцца яшчэ раз. «Я зашмат працую апошнім часам, — уздыхае містэр Сінгх. — Усё, вырашана, вярнуся зь Нью-Ёрку — і ў Кіславодзк...» Праз паўгадзіны бізнэсмэн выходзіць з бару і даведваецца, што самалёт, на які ён купіў білет — «Боінг-747», рэйс 103, Лёндан-Нью-Ёрк, авіякампанія «Пан Амэрыкэн» — узьняўся ў неба безь яго. Разам з усім багажом небаракі-бізнэсоўца.
А сёмай нуль тры ў багажным аддзяленьні гэтага самалёта, які пралятае над шатляндзкім Локербі, адбываецца выбух. Трыста грамаў выбухоўкі «Сэмтэкс», закладзеныя ў радыёмагнітолу, упакаваную ў чамадан маркі «Самсанайт», робяць дзірку ў абшыўцы. Упоперак фюзэляжа перад левым крылом распаўзаецца расколіна. Пярэдняя частка фюзэляжа развальваецца на кавалкі. Хвост самалёта падае на квартал Роўзбанк-Крэсчэнт, дзе зьнішчае некалькі катэджаў. Другая, большая частка ляціць на квартал Шэрвуд-Крэсчэнт — яна руйнуе два дамы, на аўтазапраўцы выбухаюць цыстэрны з бэнзінам. На Локербі падае дождж з чалавечых целаў. Гінуць усе дзьвесьце пяцьдзясят дзевяць чалавек з «Боінга» і адзінаццаць жыхароў гораду.
Жалоба скончылася хутка — гісторыя рушыла далей. Як злапомны, геніяльны верш. Да гэтага масавага забойства, зладжанага людзьмі, Якія Так Любілі Сваю Родзіну, у пустэльні і часе знайшлася рыфма. У канцы ліпеня 2011 году каля лібійскага Сірту выправіўся на той сьвет чалавек, які, можа, і не аддаваў сам загаду зьнішчыць «Боінг» над Локербі, але ня мог ня ведаць пра плян яго зьбіць — і як «правадыр» нёс адказнасьць за кожную з тых двухсот сямідзесяці ахвяраў. Паўстанцы калолі яго штыхамі, сыпалі ў раны пясок, валаклі па вуліцах за ногі. Ім было пляваць на Локербі — ім патрэбны быў Кадафі. Яшчэ адзін пакутнік, яшчэ адзін «бедненькі» — герой, якога забілі нізавошта злыя людзішкі. Якія, як вядома ад аўтарытэтных кадаўра- і кадафізнаўцаў, «хужэ чэм фашысты». З чаго натуральна вынікае, што сам загадчык Джамагірыяй, адпаведна, «лучшэ».
Зрэшты, «лучшэ» ён або «хужэ» — пытаньне не палітычнае і ўжо ж ва ўсялякім разе не дыпляматычнае. Хочацца спадзявацца, што ўсім тым, хто яшчэ нядаўна ласкава ўсьміхаўся «бедненькаму» герою ў белакаменных рэзыдэнцыях і сардэчна паціскаў ягоную вялікую, як кавалак фюзэляжа, далонь, яны хаця б раз прыйшлі ўначы нагадаць пра сябе — людзі, якія ўпалі зь неба над Локербі.
Зрэшты, асаблівых ілюзій наконт палітыкаў нешта няма (здані не прыходзяць у госьці да зданяў). Што ж, застаецца верыць хаця б у тое, што ў містэра Сінгха, калі ён яшчэ жывы, усё склалася добра і ў свой Кіславодзк, дзе б той ні быў, ён усё ж некалі даляцеў.